Помнік Касцюшку ў Мерачоўшчыне з'явіцца не раней за сакавік: з-за халадоў

Пра гэта ў эфіры Еўрарадыё паведаміў ініцыятар кампаніі па збору сродкаў на помнік Глеб Лабадзенка. 
Паводле яго слоў, ужо атрыманыя ўсе дазволы, у тым ліку на земляныя працы (помнік усталююць каля музея Касцюшкі ў Мерачоўшчыне ў ахоўнай зоне), помнік прывезены з Украіны. Аднак карэктывы ў тэрміны ўнеслі ўмовы надвор’я — маразы. Паставіць блокі падмурка можна будзе толькі ў плюсавую тэмпературу.

Таму дата ўсталявання помніка пакуль не прызначаная, але гэта будуць першыя ці другія выходныя сакавіка, кажа Глеб Лабадзенка.

Грошы на помнік нацыянальнаму герою Беларусі, Польшчы і ЗША былі сабраныя з дапамогай краўдфаўндынгу. Першапачаткова гутарка ішла пра з'яўленне помніка на дзень народзінаў Касцюшкі 4 лютага.




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць