Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Помнік Касцюшку ўсталююць у Швейцарыі

Бронзавы помнік з'явіцца ў 200 гадавіну з дня смерці героя ў швейцарскім горадзе Залатурн.

Беларускае аб'яднаньне ў Швайцарыі


Да 200-годдзя з дня смерці Тадэвуша Касцюшкі ў швейцарскім горадзе Залатурн будзе ўсталяваны помнік герою. У гэтым горадзе Касцюшка некаторы час жыў і памёр. Ідэя належала беларускаму амбасадару ў Швейцарыі Андрэю Кулажанку, а рэалізацыя стала магчымай дзякуючы намаганням Асацыяцыі беларусаў Швейцарыі.

Адным з ініцыятараў усталявання помніка нацыянальнаму герою Беларусі, Польшчы і ЗША з’яўляецца намеснік старшыні Асацыяцыі беларусаў Швейцарыі Аляксандр Сапега.

Ён расказвае, што асацыяцыя ўжо два гады працуе над тым, каб адкрыць помнік. Урачыстасць плануецца на 15 ці 21 кастрычніка. Дата будзе ўдакладнена.

Аляксандр Сапега распавёў:

— Ідэя паставіць помнік Тадэвушу Касцюшку нарадзілася ў 2010 годзе. Гэтым пачаў займацца былы амбасадар РБ Андрэй Кулажанка. На жаль, ён не паспеў завершыць ідэю. Перад ад’ездам у Беларусь ён запытаўся ў Асацыяцыі, ці яна не была б гатовая заняцца гэтым. Праца была арганізаваная так, каб помнік адкрыць у гэтым годзе, у 200 гадавіну з дня смерці Касцюшкі. Дызайн распрацоўваў я з мастаком.

Аляксандр Сапега пакуль не раскрывае імя мастака. Вядома, што помнік рабілі ва Украіне. Гэта будзе бронзавая постаць, вышынёй 181 сантыметр.

На адкрыцці помніка будзе прысутнічаць гарадская ўлада Залатурна, дзе, дарэчы, ёсць дом-музей Тадэвуша Касцюшкі. Чакаюцца госці з амерыканскай і польскай амбасад, беларусы з іншых краін. У цяперашні момант таксама ўзгадняецца канкрэтнае месца, дзе будзе ўсталяваны помнік.

www.radyjo.net


Каментаваць