«Поры года» з беларускай агучкай — у мінскім кінатэатры «Мір»

У кінатэатры «Мір» дэманструецца фільм з беларускай агучкай. Новая стужка рэжысёраў Жака Пярэна і Жака Клюзо, стваральнікаў дакументальных блакбасцераў «Птушкі» і «Акіяны».

З 9 па 15 лютага 2017 у кінатэатры «Мір» у рамках праекта Cіnemascope новая дакументальная стужка рэжысёраў Жака Пярэна і Жака Клюзо, стваральнікаў дакументальных блакбасцераў «Птушкі» і «Акіяны».

Пазакадравы тэкст у фільме чытае Уладзімір Трапянок — акцёр, рэжысёр, радыёвядучы, загадчык аддзела навін культуры радыё «Культура». Уладзімір Трапянок — «голас» мінскага метро, які знаёмы амаль кожнаму: ён нагадвае пра правілы паводзінаў у метрапалітэне.

Тысячу гадоў таму Еўропа была пакрытая бясконцымі лясамі, дзе непадзельна ўладарылі зубры, лісы, ваўкі, ласі і алені. Іх каралеўствам быў першабытны пушчанскі гушчар, які сягаў праз увесь кантынент і сэрца якога знаходзілася ў Белавежскай пушчы — цяпер, бадай, адзіным яго захаваным фрагменце. У гэтым поўным таямніц лесе разгортваецца неверагодная гісторыя самай дзікай і яшчэ не кранутай чалавечай рукой прыроды.

Фільм «Поры года» працягвае папулярны прыродазнаўчы цыкл рэжысёраў Жака Пярэна і Жака Клюзо, распачаты дакументальнымі блакбасцерамі «Птушкі» і «Акіяны». На гэты раз аўтары запрашаюць у незвычайны свет рэліктавай пушчы, каб вачыма яе жыхароў паказаць нам гісторыю прыроды, нашага кантынента і чалавека ад ледніковага перыяду да цяперашняга часу.

Захапляльныя здымкі жывёл, фенаменальныя вобразы прыроды і расповед пра ўнікальную ролю Белавежскай пушчы як адзінага месца, якое адлюстроўвае характар лесу ў тым выглядзе, у якім ён існаваў тысячы гадоў таму, — усё гэта робіць «Поры года» абавязковым для прагляду кожнаму, хто жадае атрымаць незабыўныя кінематаграфічныя ўражанні і надзвычайны адукацыйны досвед.


ПОРЫ ГОДА | Les Saіsons

Францыя, 2015, дакументальны, 97 хв., 12+

Рэжысёры: Жак Пярэн, Жак Клюзо

У ролях: алень, зубр, мядзведзь, воўк, сава, дзік і іншыя


Расклад сеансаў:

9 лютага (чц) 18:40

10 лютага (пт) 19:10

11 лютага (сб) 12:00, 14:50

12 лютага (нд) 12:00, 14:50

13 лютага (пн) 19:10

14 лютага (аў) 17:00

15 лютага (ср) 19:20


Кінатэатр «Мір»: г. Мінск, вул. Казлова, 4а (ст. м. Пл. Перамогі)

Падрабязнасці на Facebook («Поры года» з 9 лютага к/т Мір) 

https://www.facebook.com/events/378243632535446

Усе навіны праекта Cіnemascope:

https://www.facebook.com/cіnemascope.by

http://www.vk.com/cіnemascope_by



Каментаваць