Пра «Арт Сядзібу» знялі дакументальны фільм

Пра новую мінскую культурную пляцоўку пад назвай «Арт Сядзіба», якая існуе ўсяго толькі каля паўгода, ужо паспелі зняць фільм. Дакументальная стужка была створана пры падтрымцы Асамблеі НДА і студыі «КАПКАНFilm». Саўндтрэкам да фільма паслужыла першая беларускамоўная песня гурта Open Space «Гэта няпроста».

Фільм «Арт Сядзіба: ад ідэі да падзеі» расказвае аб тым, як у ўдзельнікаў каманды «Арт Сядзібы» з’явілася ідэя стварыць такую пляцоўку і як яны ўвасаблялі яе ў жыццё.

— Стужка наглядна паказвае, што такое «Арт Сядзіба», якое гэта дзіўнае і ўнікальнае месца ў горадзе і пра тое, як гэтае месца жыве і развіваецца ва ўмовах сённяшняй Беларусі, — расказвае Павал Белавус, дырэктар ІАУ «Амарока», што з’яўляецца ўладальнікам «Арт Сядзібы». — Стварыць гэты фільм — мая ідэя, а непасрэдна працай над відэа займаўся Аляксандр Крупіна, стваральнік студыі «КАПКАНFilm». У фільме мы выкарысталі разнастайны відэаматэрыял, які быў створаны наведвальнікамі, арганізатарамі, журналістамі і проста ўдзельнікамі розных мерапрыемстваў, што адбываліся ў «Арт Сядзібе».Таму асноўная праца была ў тым, каб сабраць усё гэтае відэа ў адзін фільм, — зазначае ён.

Асноўная мэта «Арт Сядзібы» — аб’яднаць актыўную творчую частку насельніцтва беларускай сталіцы. Падобных месцаў у Мінску мала, таму стваральнікі пляцоўкі стараюцца максімальна выкарыстоўваць яе для ўвасаблення розных творчых ідэй і заўсёды адкрытыя да прапаноў правесці тую ці іншую імпрэзу ў памяшканні «Арт Сядзібы». Розныя мерапрыемствы — канцэрты, выставы, фестывалі, прэзентацыі, лекцыі і семінары — праходзяць тут ледзь не штодня.

Каментаваць