Пра бясплённую мітусню

Карціна Вудзі Алэна «Ты сустрэнеш таямнічага незнаёмага» распавядае пра заблытана-легкадумныя сямейныя мітрэнгі, ускладненыя дурнымі прароцтвамі і чалавечым глупствам. Дзве зорачкі з пяці.

Ад Гелен сыходзіць муж і стварае сям’ю з былой прастытуткай. Гераіня суцяшаецца прароцтвамі гадалкі — і не заўважае праблемаў уласнай дачкі. Сям’я дачкі таксама развальваецца: муж уцякае да прывабнай суседкі.

Карціна Вудзі Алэна — ілюстрацыя шэкспіраўскай фразы пра бязладнасць жыцця, што «распавядаецца ідыётам». Героі — у выкананні Энтані Хопкінса, Наомі Уотс, Джоша Броліна — спрачаюцца, сварацца, падманваюць адзін аднаго і не бачаць уласнага глупства. Яны цешацца падступнымі ілюзіямі і з іранічнаю лёгкасцю марнуюць жыццё.

Але фільм Вудзі Алэна занадта лёгкі, амаль незапамінальны. Ён выглядае прахадным — для самога майстра, і занадта тонкім — для аматараў найпрасцейшых камедый.

Каментаваць