«ПрайдзіСвет» вызначыў шорт-ліст найлепшых перакладчыкаў 2013 года

Часопіс перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет» працягвае добрую традыцыю ўганаравання найлепшых перакладчыкаў мастацкай літаратуры.



Рэдакцыя часопіса разгледзела перакладныя кнігі, якія выйшлі па-беларуску ў 2013 годзе, і вызначыла шорт-ліст, у які ўвайшлі наступныя перакладчыкі і кнігі:

Проза

Альгерд Бахарэвіч: браты Грым «Казкі»

Вераніка Бяльковіч: Ірэна Доўскава «Моцны Жбуць»

Марыя Мартысевіч: Багуміл Грабал «Я абслугоўваў ангельскага караля»

Сяргей Сматрычэнка: Міхал Вівэг «Цудоўныя гады сабаку пад хвост»

Максім Шчур: Эган Бонды «Запрашэнне на вячэру»

Паэзія

Ірына Герасімовіч: Ільма Ракуза «Перакрэсліць усё»

Андрэй Гуцаў, Алесь Разанаў: Улдыс Бэрзыньш «Салаўі крычаць па-латышску…»

Марыя Мартысевіч: Аляксандр Фрэдра «Дзявочыя зарокі, або Магнетызм сэрца»

Андрэй Хадановіч: зборнік перакладаў «Разам з пылам», Аляксандр Фрэдра «Помста», Рышард Крыніцкі «Дакрануцца», пераклады з кнігі Віславы Шымборскай «Канец і пачатак»

Публікацыя ў «ПрайдзіСвеце»

Альгерд Бахарэвіч: Вільгельм Гаўф «Гісторыя пра карабель прывідаў», Ян Вагнер «верабей гюрыке»

Алесь Знаткевіч: Кен Кізі «Палёт над гняздом зязюлі», Роберт Энтан Ўілсан «Трынаццаць хораў для боскага маркіза»

Найлепшыя перакладчыкі будуць вызначаныя рэдакцыяй часопіса «ПрайдзіСвет» і ўганараваныя ў снежні 2014 года.

Сёлета прэмія будзе ўручацца пяты раз. Сярод папярэдніх лаўрэатаў — Вера Бурлак з перакладам Льюіса Кэрала, Антон Францішак Брыль з перакладам «Бэўвульфа», Вольга Калацкая з перакладам Тоні Парсанза, Алеся Башарымава з перакладам Тувэ Янсан, Сяргей Сматрычэнка з перакладамі Вацлава Граб’е, Сяргей Шупа з перакладам Міленкі Ергавіча і іншыя.

Каментаваць