Прэзентацыя кнігі Уладзіміра Валажынскага

16 лютага ў Мінскай гарадской дзяржаўнай публічнай бібліятэцы № 14 імя Францішка Багушэвіча адбылася прэзентацыя кнігі Уладзімера Валажынскага “Минск в преданиях, мифах и легендах“.



16 лютага ў Мінскай гарадской дзяржаўнай публічнай бібліятэцы № 14 імя Францішка Багушэвіча адбылася прэзентацыя кнігі Уладзімера Валажынскага “Минск в преданиях, мифах и легендах“.

Гэта 352-старонкавае ілюстраванае навукова-папулярнае выданне выдавецкім коштам каля 50 тысяч рублёў выйшла ў сталічным выдавецтве ФУАінфарм тыражом у 1 тысячу экземпляраў і паступіла ў сталічныя кнігарні. Аўтар змясціў у кнігу каля 100 паданняў, міфаў і легенд, якія тычацца Мінска і яго наваколляў. Прычым матэрыялы выдання згрупаваны па трох перыядах: паданні, міфы і легенды, якія ўзніклі ў старажытнасці і дажылі да пачатку XX стагоддзя, нарадзіліся ў савецкі перыяд, а таксама “вулічныя легенды сённяшняй сталіцы. Кожны матэрыял суправаджаецца паэтычным эпіграфам беларускіх творцаў і аўтарскім каментарам.

Як адзначыла дырэктар бібліятэкі Наталья Стрыгельская, яшчэ з старажытных часоў Мінск вабіў да сябе падарожнікаў, паэтаў, мастакоў і каранаваных асоб нейкай таямнічай сілай.“Магчыма таму, што горад стаяў на вялікім шляху, а магчыма і сама гісторыя Мінска мела чарадзейную прыгажосць. Яго вуліцы памятаюць вялікіх людзей нацыі – стваральнікаў, абаронцаў і рэфарматараў, -- сказала Стрыгельская. Яна выказала надзею, што кніга знойдзе свайго чытача і будзе карыстацца попытам у патрыётаў Беларусі таму, што яе прэзентацыя адбываецца ў Год кнігі ў бібліятэцы, якая носіць імя славутага беларускага пісьменніка Францішка Багушэвіча.. 

На думку галоўнага рэдактара выдавецтва ФУАінфарм Дзяніса Тараса. прыйшоў час дэталізацыі айчыннага мінулага і выдання кніг, прысвечаных гісторыі гарадоў, мястэчак і фальваркаў, выбітным падзеям і асобам, а таксам гарадскому фальклору. Вось чаму, паводле яго слоў, выдавецтва выпускае папулярную серыю “Невядомая гісторыя і выдала кнігу Уладзіміра Валажынскага . Паводле слоў Тараса, зараз Валажынскі працуе над фотаальбомам, прысвечаным Мінску ў перыяд акупацыі нацыстамі (1941-1944 гады).    

Паводле слоў Уладзіміра Валажынскага, ідэя кніга бярэ пачатак у 2003 годзе, калі быў створаны аўтарскі сайт “Мінск стары і новы (www.minsk-old-new.com). Як адзначыў Валажынскі, прыведзеныя ў кнізе легенды маюць розную ступень верагоднасці – адны з’яўляюцца вымысламі, міфамі, казкамі, а іншыя нясуць у сабе рэальныя падзеі, які некалі адбываліся з жыхарамі горада і пакінулі свой след у народнай памяці. У выданні прыведзеныя  версіі ўзнікнення некаторых гарадскіх тапонімаў, у тым ліку назваў прадмесцяў сталіцы, сказаў Валажынскі. Сярод найбольш цікавых паданняў, якія ўвайшлі ў кнігу, аўтар назваў гісторыю ўзнікнення старажытнага Менска, звязаную з існаваннем легендарнага Менеска, а таксама гісторыю сталічнага тапоніма – назвы вуліцы Вялікамарской у Ленінскім раёне Мінска. Паводле яго слоў, існуе некалькі версій утварэння гэтай назвы: першая  звязана з тым, што ў старадаўнія часы на вуліцы жылі маракі, а другая – бярэ сваё паходжанне ад слова “морг(адзінка вымярэння плошчы ў сістэме мер Вялікага Княства Літоўскага. Раўняўся 0,71 га. 30 моргаў складалі валоку).

Як паведаміў Валажынскі, сярод сённяшніх найбольшую цікавасць выклікае легенда, звязаная з творчасцю мінчаніна Анатоля Кузняцова. Ён пачаў сніць вобразы праваслаўных святых і маляваць гэтыя вобразы на камянях ў сталічным урочышчы Курапаты, дзе пахаваныя ахвяры масавых рэпрэсіяў перыяду сталінізму, сказаў Валажынскі. Акрамя таго, паводле яго слоў, з’явіліся легенды, звязаныя з вулічнымі скульптурамі Уладзіміра Жбанава ў Міхайлаўскім скверы сталіцы. Згодна з адной з такіх легенд, калі сядзеш на лаўку каля бронзавай “Незнаёмай і возьмеш яе за калена, дык неўзабаве знойдзеш дзяўчыну, якая стане тваё нарачонай, распавёў Уладзімір Валажынскі.
 

Каментаваць