Прэзентацыя кнігі “Вяровіца Алеся Камоцкага”

У “Кніжным салоне на вул.Калініна, 5 у Мінску 14 красавіка прайшла прэзентацыя кнігі з кампакт-дыскам “Вяровіца Алеся Камоцкага.

Выданне, якое ўтрымлівае рэлігійныя вершы Рыгора Барадуліна, адначасова праспяваныя Камоцкім, упрыгожана фатаздымкамі Джона Кунстадтара, былога супрацоўніка амбасады ЗША ў Беларусі, бязмежна ўлюбёнага ў прыгажосць нашых краявідаў і беларускіх людзей. Выпусціла кнігу з дыскам выдавецтва “Радыёла-плюс Уладзіміра Сіўчыкава.

Адкрываючы прэзентацыю, дырэктарка кнігарні заўважыла, што ў жалобныя дні менавіта такая паэзія і музыка – сродак лекавання душы і вяртання надзеі на лепшае.

Прысутны на прэзентацыі выдавец, Уладзімір Сіўчыкаў, падараваў Алесю Камоцкаму і свежы адбітак новай кнігі – “Рыцары Пагоні і Арла, створанай ім сумесна з Алесем Марачкіным. Надрукаваная на вельмі высокім паліграфічным узроўні, яна ўтрымлівае вядомую графічную серыю гістарычных постацяў Беларусі – рыцараў, князёў,  святых, пра якую “НЧ ужо пісаў раней.

Прэзентацыя завяршылася міні-канцэртам Алеся Камоцкага, на якім ён прачула праспяваў пад гітару творы духоўнай паэзіі Барадуліна з кнігі-кружэлкі.

Каментаваць