Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Прэзентацыя кнігі пра Максіма Танка — 13 кастрычніка

Архіўная аповесць пра маладосць Максіма Танка, што супрацоўнічаў з падпольнымі структурамі КПЗБ

У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры 13 кастрычніка (пятніца) адбудзецца прэзентацыя кнігі Леаніда Дранько-Майсюка “…Натуральны, як лінія небасхілу”, прысвечанай Максіму Танку. Пачатак у 18.30. Уваход вольны.

Архіўная аповесць выдадзеная ў серыі “Кнігарня пісьменніка” ў выдавецтве “Кнігазбор” і прымеркаваная да 105-гадовага юбілею Максіма Танка.

Гэта твор пра беларускага песняра, пра той час (першая палова 1930-х), калі малады Максім Танк жыў у Вільні, супрацоўнічаў з падпольнымі структурамі камуністычнай партыі Заходняй Беларусі. Гэта вынік шматгадовай працы аўтара ў віленскіх і мінскіх архівах.

У вечарыне акрамя аўтара возьмуць удзел: літаратары Фелікс Баторын, Анатоль Вярцінскі, Анатоль Сідарэвіч, старшыня ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Барыс Пятровіч.

Праспявае Таццяна Грыневіч-Матафонава.

Запрашаем!

Арганізатары – Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”

Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”


 

Каментаваць