Прэзентацыя кнігі Іллі Копыла “Нябышына. Акупацыя вачымав падлетка”

27 лютага ў Мінску адбылася Прэзентацыя кнігі Іллі Копыла “Нябышына. Акупацыя вачымав падлетка”. Гэтае 288-старонкавае ілюстраванае навукова-папулярнае выданне ўбачыла свет у серыі “Невядомая гісторыя” грамадскага аб’яднання “Інстытут беларускай гісторыі і культуры” (Рыга, Латвія) і надрукавана накладам 500 паасобнікаў.



Аўтар кнігі Ілля Копыл


Аўтар кнігі нарадзіўся 2 жніўня 1934 году ў вёсцы Нябышына (зараз Докшыцкі раён Віцебскай вобласці). Пасля школы закончыў Мінскае артылерыйска-мінамётнае вучылішча, вучыўся ў Растоўскім вышэйшым камандна-інжынерным вучылішчы, да 1981 году служыў у Савецкай Арміі. Працаваў інжынерам у ваенным прадстаўніцтве Мінскага электрамеханічнага заводу. Друкаваўся ў незалежных СМІ.

У 2009 годзе за свой кошт Ілля Копыл накладам 100 асобнікаў выдаў кнігу “Нябышына. Вайна”, якая затым была перадрукавана газетай “Народная Воля”. Выданне выклікала як вялікую цікавасць у Беларусі і за яе межамі, так і востра негатыўную рэакцыю тых, хто адстойвае ідэалогію савецкага таталітарызму. 

Вось чаму другое выданне сваёй кнігі аўтар дапоўніў трэцяй часткаю “Рэзананс”, дзе разгледзеў аргументы сваіх апанентаў і даў на іх вычарпальныя адказы.  

У прадмове да выдання “Замест птушыных песень…” вядомы беларускі паэт Яўген Гучок зазначае:

“Падзеі, якія абрынуліся на жыццё шасцігадовага хлопчыка, яго сям’і і роднай вёскі Нябышына, ахопліваюць перыяд з 1 верасня 1939 года (менавіта тады для беларусаў пачалася вайна) па 1 верасня 1945 года (даты, калі капітулявала Японія і калі сям’я Копылаў атрымала “пахавальную”, у якой паведамлялася, што 19 жніўня 1945 года ў Манчжурыі, пад Мукдэнам, загінуў Піліп Копыл – галава шматпакутнай сям’і). (…) Але вернемся да вогненнай вёскі Нябышына, у якой некалькі хат падпалілі немцы, а рабавалі яе, забівалі і дабівалі яе жыхароў (каб потым не было сведак), дапальвалі разам з людзьмі — паліцаі і былая мясцовая жыхарка са сваім мужам. (…) Лёс Нябышына загадзя быў прадвырашаны – спланаваны вышэйшым кіраўніцтвам партызанскага руху яшчэ ў Маскве. А на месцы трагічнай падзеі толькі справакаваны. Такіх жудасных аповедаў у кнізе — безліч”. 

Вокладка кнігі  Іллі Копыла “Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка”

 

У аўтарскай прадмове Ілля Копыл звртае ўвагу на тое, што ў сваіх натаках ён запісаў “тыя падзеі ваеннага ліхалецця, якія адбываліся побач са мной, у нашай вёсцы і вакол яе, і тое , што я пачуў ад свайго бацькі і ад аднавякоўцаў. Я тады быў падлеткам, усім цікавіўся, запамінаў, упітваў у сябе навіны, як губка. Усё, аб чым пішу, — праўда, пабачаная на свае вочы”. 

  1.  
  2. .
  3. Удзельнікі прэзентацыі.

Каментаваць