Прэзентацыя новай кнігі Альгерда Бахарэвіча 24 ліпеня

Прэзентацыя кнігі адбудзецца 24 ліпеня ў кнігарні “Галіяфы” (Менск, вул. Валгаградская, 4А). Мерапрыемства ладзіцца сумесна з грамадска-культурніцкай кампаніяй “Будзьма беларусамі!”



​Улетку 2013 года, вярнуўшыся з Гамбургу, Альгерд Бахарэвіч пачаў весці штотыднёвую калонку на сайце кампаніі “Будзьма беларусамі!” budzma.by.

У выніку амаль за год ім было напісана блізу сарака эсэ, прысвечаных самым розным праявам беларускага жыцця. Культура і гісторыя, літаратура і кіно, мроі і спадзяванні, асабістае і грамадскае, вечнае і надзённае, Беларусь як частка Еўропы і Еўропа як беларускі сон — вось толькі некаторыя з тэмаў, якія зрабіліся вызначальнымі для гэтай кнігі. Кнігі пра сваё, напісанае тут і цяпер.

Аформіла кнігу мастачка Кацярына ДУБОВІК.

Прэзентацыя кнігі адбудзецца 24 ліпеня ў кнігарні “Галіяфы” (Менск, вул. Валгаградская, 4А)

Мерапрыемства ладзіцца сумесна з грамадска-культурніцкай кампаніяй “Будзьма беларусамі!”

Каментаваць