Прывітанне Беларусі ад краін Вышаградскай чацвёркі (фота)

У Музеі гісторыі горада Мінска экспануецца выстава “Прывітанне Беларусі”, арганізаваная амбасадай Славакіі ў Беларусі, Асацыяцыяй па культуры, адукацыі і камунікацыі (Славакія) і Мінскім гарвыканкамам.



 

У гэтым незвычайным праекце, прысвечаным 10-годдзю ўступлення краін Вышаградской чацвёркі ў Еўрапейскі саюз, прадстаўлены мастацкія творы фатографаў і музыкантаў з краін V4 (Славакія, Чэхія, Венгрыя і Польшча). Кожную краіну прадстаўляюць два мастакі — фатограф і кампазітар, якія разам ствараюць аўдыёвізуальнае паведамленне аб жыцці ў Славакіі, Чэхіі, Венгрыі і Польшчы, а таксама своеасаблівае прывітанне Беларусі.

Калі Агнешка Райс, Барыс Немет, Томаш Поспех і Петэр Пуклус на сваіх здымках фіксуюць розныя эмоцыі, дык кампазітары Матэуш Рычэк, Генрых Лешко, Балінт Верэс і Віт Зоўгар імкнуцца схапіць менавіта тэмп жыцця. А разам мастакі прэзентуюць свой асабісты погляд на супярэчнасць паміж старым і новым, малым і вялікім, негатыўным і пазітыўным — гэты кантраст вялікіх змен і падзей.

Каб вобраз асобных краін быў больш стракатым і комплексным, працы мастакоў  дапоўнены фрагментамі дакументальных фільмаў, створаных за апошнія дзесяць гадоў.

Выстава працуе па 1 кастрычніка.

Барыс Немет (Славакія). На шляху

Томаш Поспех (Чэхія). Зямля чэшская, дом мой?

 

 Петэр Пуклус (Венгрыя) . Адзін з паловай метра.

Агнешка Райс (Польшча). Амерыканская мара.

Каментаваць