Публічная лекцыя Пятра Рудкоўскага з цыклу “URBI ET ORBI”

9 сакавіка ў Галерэі Ў а 18.30 распачнецца 9-я лекцыя цыклу "Urbi et Orbi". Са "Словам у абарону "неактуальнай" філасофіі" звяртаецца філосаф Петр Рудкоўскі.



9 сакавіка ў Галерэі Ў а 18.30 распачнецца 9-я лекцыя цыклу "Urbi et Orbi". Са "Словам у абарону "неактуальнай" філасофіі" звяртаецца філосаф Петр Рудкоўскі.

“Жыло-было слова такое: modus. Значыла яно: «спосаб», «мера», «рытм». Часам Чалавечая Думка выкарыстоўвала яго ў форме modo, і тады звязвалася яно са значэннем «цяпер», «зараз жа», што, было пэўнай нечаканасцю для гэтага слова. З цягам часу загадана было слову стаць modernus, што бянтэжыла яго, але яшчэ не пагражала ягонай тоеснасці. Захаваць тоеснасць, хоць і з горам папалам, удалося і наступным разам, калі Чалавечая Думка перарабіла яго ў modernismus. Аднак, калі неўзабаве было запатрабавана ад слова стацца postmodernismus, пачаўся сур'ёзны і драматычны крызіс ягонай тоеснасці…

Але на гэтым не скончыліся ўсе выпрабаванні нашага слова. Амаль увадначас з'явілася запатрабаванне на новую ідэю, і слова было перароблена на afterpostmodernism. Трэба чакаць, што неўзабаве Чалавечая Думка, не задумваючыся, выдасць новы дэкрэт: патрэбны antiafterpostmodernism!

Гэтая “байка пра слова, на думку філосафа Пятра Рудкоўскага, ілюструе пэўную моду філасафавання, якая з 90-х гадоў запанавала ў інтэлектуальных асяродках Беларусі, — моду, у аснову якой пакладзена тэхніка канструявання шматпавярховых абстракцый. Філасофская рэфлексія ў Беларусі нярэдка явіцца беспрадметнай, эзатэрычнай, зацыкленай вакол канцэпту мадэрн vs постмадэрн, адчужанай ад класічнага філасафавання, у аснову якой пакладзены аналіз — крытыка — аргументацыя. Паколькі згаданая мода філасафавання схільная апраўдвацца спасылкай на сваю "актуальнасць", паколькі шмат энергіі губляецца на беспрадметную дыскусію, што ёсць актуальным і неактуальным, паколькі такая мода і такая дыскусія прывяла да занядбання ўласна філасофскіх даследаванняў, “нямодныфілосаф мае намер выступіць супраць "актуальнасці" філасофіі і прамовіць “Гораду і Свету слова ў абарону "неактуальнай", "анахранічнай" філасофіі.

Лекцыя філосафа Пятра Рудкоўскага “Слова ў абарону “неактуальнай філасофіі адбудзецца 9 сакавіка ў Галерэі Ў (пр-т Незалежнасці, 37а). Пачатак а 18.30. Уваход вольны!

Online-трансляцыя лекцыі: http://distance.fly-uni.org/mod/page/view.php?id=440
Чытайце таксама інтэрв’ю з лектарам: http://news.tut.by/culture/277435.html
Глядзіце пародыю лектара на “моднае філасафаванне: http://www.youtube.com/watch?v=st8JVjqOJkU&feature=youtu.be

Каментаваць