Публічная бібліятэка Нью-Ёрка пашырыла доступ да лічбавых матэрыялаў

Зараз кожны чалавек мае магчымасць бесплатна і без абмежаванняў паўторна выкарыстаць любы з элементаў лічбавых калекцый, якія з'яўляюцца грамадскім здабыткам і захоўваюцца на сайце бібліятэкі. А гэта – больш за 670 000 элементаў: унікальныя і рэдкія фотаздымкі розных эпох, карты, сканы кніг і нотных запісаў, рукапісы, струменевае відэа і шмат чаго іншага.



У межах гэтага праекта былі не толькі скасаваны плацяжы за запампоўку матэрыялаў, якія прызнаны грамадскім здабыткам, але і палепшаны інтэрфейс сайта і абноўлены API. Гэтыя змены мусяць палегчыць абмен, даследванне і паўторнае выкарыстанне лічбавых матэрыялаў інтэрнэт-карыстальнікамі.

 

 

Каманда NYPL Labs выпусціла некалькіх дэманстрыцыйных праектаў. Сярод іх гульня, якая дазваляе даследваць планіроўкі тыповых кватэр Нью-Ёрка мінулага стагоддзя; візуалізацыя «Тады і зараз» – супастаўленне гістарычных фотаздымкаў Пятай Авеню ў Нью-Ёрку 1911 года з адпаведнымі шырокавугольнымі выявамі Google Street View.
База дадзеных сайта абнаўляецца штодня. Аблічбаванне матэрыялаў працягваецца і фінансуецца за кошт прыватных ахвяраванняў.

 

Каментаваць