Радзівілы — у Жодзіне

У горадзе, знаным найперш як прамысловы, адбыўся другі этап першых Радзівілаўскіх чытанняў “Роля і значэнне роду Радзівілаў у гісторыі Беларусі, які быў прысвечаны 390-м угодкам дзяржаўнага і ваеннага дзеяча Вялікага княства Літоўскага, мецэната Багуслава Радзівіла.



У горадзе, знаным найперш як прамысловы, адбыўся другі этап першых Радзівілаўскіх чытанняў “Роля і значэнне роду Радзівілаў у гісторыі Беларусі, які быў прысвечаны 390-м угодкам дзяржаўнага і ваеннага дзеяча Вялікага княства Літоўскага, мецэната Багуслава Радзівіла.

У вялікай зале Палаца аўтамабілебудаўнікоў перад вучнямі і настаўнікамі, перад дыпламатамі і гасцямі са сталіцы, а таксама са Слуцка, з Нясвіжа, Смалявічаў, Барысава, Караляўца (Калінінграда) выступілі гісторыкі Наста Скеп’ян, Аляксандр Доўнар, Аляксей Шаланда, Наста Жарская, пісьменнік і літаратуразнаўца Пятро Васючэнка, музыказнавец Аляксей Фралоў, журналіст Глеб Лабадзенка і іншыя.

Скульптар Алесь Бацьвінёнак паказаў праект помніка для Жодзіна — бюст Багуслава Радзівіла, а літаратар і выдавец, аўтар гэтых радкоў, прэзентаваў публіцы і перадаў у падарункавы фонд і гарадскім бібліятэкам новае выданне — кнігу “Багуслаў Радзівіл. Аўтабіяграфія.

З асаблівай зацікаўленасцю былі сустрэты архітэктурныя распрацоўкі, паведамленні і відэапраекты жодзінскіх школьнікаў і гімназістаў Насты Мартысюк, Лізаветы Салохінай, Ксеніі Калеснікавай, Насты Красоўскай, Антона Гары, Паліны Сіваковай, Любы Сіліч, Лізаветы Тарасевіч і Юліі Машковіч.

Парадавалі слухачоў сваімі выступамі ансамбль “Эстэціс Жодзінскай гімназіі №1, трыо “Вытокі з Дзяржаўнай філармоніі ды гурт “Тутэйшая шляхта з Белдзяржуніверсітэта.

Сур’ёзную, урачыстую і цікавую імпрэзу правяла Ірына Супрановіч, а прайшла яна пад патранатам жодзінскіх аддзелаў культуры і адукацыі, а таксама жодзінскага краязнаўчага музея. Мяркуецца, што гэтыя чытанні стануць традыцыйнымі, паспрыяюць выхаванню любові да роднай зямлі, пашаны да яе багатай гісторыі і культуры.

Уладзімір Сіўчыкаў

Каментаваць