Рагалевіч у Мастацкім — крок да адкрытага грамадства?

У Нацыянальным мастацкім музеі 20 лістапада адчынілася выстава Міхася Рагалевіча (1932-2010) «Песня жыцця». Падзею можна назваць знакавай.


Мастак нон-канфарміст, які ўсё жыццё пазбягаў “савецкай публічнасці” (таму і майстэрню меў… у Інстытуце фізікі АН), сын рэпрэсаваных бацькоў, які сам у творчасці звяртаўся да тэмы сталінскіх рэпрэсій — выстаўляецца ў галоўным мастацкім музеі краіны. Праўда, пасмяротна. Не выпадкова адкрыццё наведала багата дэмакратычнай інтэлігенцыі.


Экспазіцыю рыхтавала Таццяна Гаранская, мастацтвазнавец, якая не ўпершыню экспануе работы майстра. Яна заўважыла, што ёй асабліва важна было зрабіць менавіта гтую выставу.


Чаму “Песня жыцця”? Углядзіцеся ў сакавітыя фарбы палотнаў, напісаных з лёгкай стылізацыяй у “наіў”. Кветкі ў нацюрмортах, сады, якія прыносяць спелыя яркія плады — ці не асноўная тэма творчасці мастака, якога так і не зламіў яго няпросты лёс.


Выстава працуе па 17 снежня.



Абмеркаванне:

  • Аляксей Хадыка
  • 2017-11-21 06:52:37
https://novychas.by/poviaz/svetli_znjosli_mastak_m_has_ra Больш падрабязна пра Рагалевіча мы ўжо пісалі ў НЧ раней

Каментаваць