Развітанне з Валерыем Раеўскім пройдзе заўтра ў Доме літаратара

Развітанне з рэжысёрам-пастаноўшчыкам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Валерыем Раеўскім пройдзе 22 лістапада з 11.00 да 13.00 у мінскім Доме літаратара (вуліца Фрунзе, 5). Як паведамілі ў Купалаўскім тэатры, пачатак грамадзянскай паніхіды — 12.30.

Народны артыст Беларусі памёр 19 лістапада на 73-м годзе жыцця пасля цяжкай хваробы. Ён будзе пахаваны на Усходніх (Маскоўскіх) могілках сталіцы.

Калектыў Купалаўскага тэатра смуткуе з нагоды смерці Майстра і выказвае шчырыя спачуванні яго родных і блізкім.

Валерый Мікалаевіч Раеўскі нарадзіўся 20 чэрвеня 1939 года ў Мінску. З 1967 года, на працягу 35 гадоў, быў галоўным рэжысёрам і мастацкім кіраўніком Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Стварыў каля 50 спектакляў, у тым ліку ў Расіі, Украіне, Ірландыі, Польшчы, Славеніі, Эстоніі. Сярод іх — "Радавыя", "Апошні журавель", "Парог" Аляксея Дударава; "Мудрамер" Мікалая Матукоўскага; "Трыбунал", "Пагарэльцы" Андрэя Макаёнка; "Вароты бессмяротнасці" Кандрата Крапівы; "Апошні шанс" Васіля Быкава; "Чалавек з легенды" Яўгена Шабана. Паводле твораў замежнай драматургіі Раеўскі паставіў спектаклі "Бура" Вільяма Шэкспіра, "Тры сястры" Антона Чэхава, "Запіскі з падполля" Фёдара Дастаеўскага, "Лес" Аляксандра Астроўскага і іншыя.

Раеўскі доўгі час выкладаў і з`яўляўся прафесарам Беларускай акадэміі мастацтваў.

У 1976 годзе яму было прысвоена званне "Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР", у 1998 годзе — "Народны артыст Беларусі". У 2004 годзе за асабісты ўнёсак у развіццё беларускага тэатральнага мастацтва і заслугі ў выхаванні творчай моладзі быў узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны.

БелаПАН

Каментаваць