Рэйган вяртаецца з дзецьмі-вампірамі

Паўторная экранізацыя шведскага раману пра дзяцей-крывасмокаў здзіўляе Рональдам Рэйганам і вяртаннем студыі «Хамэр». Можна даць тры зорачкі за амерыканскі фільм «Упусці мяне. Сага».

Халоднай зімой 1983 года маленькі Оўэн, з якога здзекуюцца аднакласнікі, закахаўся ў новую суседку па дому. Але дзяўчынка — вампірка, і на хлопчыка ў яе свае планы.

Пасля таго, як шведскі рэжысёр Томас Альфрэдсан зрабіў з падлеткава-крывавай гісторыі меланхалічны шэдэўр пра сталенне, эстафету перанялі амерыканцы на чале з Мэтам Рыўзам. Амерыканская стужка — больш жорсткая, з узмоцненым маральным рыгарызмам — і ўвідавочненай праявай зла (рэй вядзе юная Хлоя Морэц).

Але фільм цікавы вяртаннем студыі «Хамэр», якая ў 1960-я праславілася «Дракуламі» і «Муміямі» і доўга не падавала прыкметаў жыцця. Цяпер яна вяртаецца ў кінапалітыку.

Другое вяртанне — яшчэ цікавейшае. На экране — Рональд Рэйган, прэзідэнт-хрысціянін, які папярэджвае пра зло. Фільм напалохаў караля жахаў Стывена Кінга. Пасля канвульсіўна-постмадэрнісцкіх гадоў гэта новы сюжэт.

Зло вырастае на духоўнай халаднечы. Не пускайце яго ў сваё сэрца.

Каментаваць