Рэканструкцыя стала хобі сур’ёзных людзей

Раней у клубах, кажуць, была сапраўды атмасфера сярэднявечных адносінаў, калі ё магістр, што кіруе, яму падначальваюцца рыцары, якія могуць даваць загады, маюць васалаў… Па першым патрабаванні рыцара ты павінны з любой кропкі Мінска прыехаць у клуб.

Пра дасягненні і складанасці беларускай рэканструкцыі гутарым з кіраўніком экстрым-тэатра «Берсерк», арганізатарам фестываляў Аляксандрам Ракам.

— Як усё пачыналася? Чаму тэатр выступае як арганізатар фестываляў?

— Экстрым-тэатр “Берсерк” пачынаўся як кампанія каскадзёраў у 2000-м годзе. Здымаліся ў кіно, арганізоўвалі экстрэмальныя шоў… У тэатры ўдзельнічалі выхадцы з рыцарскіх клубаў, таму мы арыентаваліся на гістарычную тэматыку.

Потым калектыў трансфармаваўся ў агенцтва, што арганізоўвае разнастайныя мерапрыемствы. У нас большасць камерцыйных праектаў: карпаратывы, трэнінгі і г.д., і фэсты, так бы мовіць, прафесійнае хобі. Сёлета мы робім Свята Сонца (16 чэрвеня), “Наш Грунвальд” (21 — 22 ліпеня), Мсціслаўскі фэст (3 — 5 жніўня), “Менск старажытны” на Дзень горада, Halloween — музычны фэст клубнага фармату, Каляды ў Дудутках і ў Батанічным садзе; пад пытаннем — эка-гістарычны фестываль “Дулебы” ў Крычаўскім раёне, Самайн у Батанічным садзе. Летась арганізоўвалі яшчэ фэсты “Бітва чатырох эпох” і “Шлях вікінгаў”. Сёлета мы іх не робім, але налета яны будуць.

Аляксандр Рак, фота са старонкі ў vk

Аляксандр Рак, фота са старонкі ў vk

— Раскажыце трошку пра гісторыю вашай дзейнасці.

— “Наш Грунвальд” з яго 10-гадовай гісторыяй — адзін з самых старых рыцарскіх фестываляў Беларусі. Да яго быў “Белы замак”, і гэта была цэлая эпоха. На “Белым замку” можна было сустрэць і вікінга, і прыдворнага XVII стагоддзя, і эльфійку… Цудоўны быў фэст, вельмі атмасферны, але цяпер іншая сітуацыя і іншы падыход да арганізацыі фестываляў. “Наш Грунвальд” мы абмежавалі рэгіёнам ВКЛ, Еўропы, Польшчы і Балтыі і часовымі межамі 1170 — 1520 гг.

Мы шмат чаго добрага ўзялі з “Белага замка”. Я таксама займаўся яго арганізацыяй, але гэта быў праект Змітра Несцюка, знакамітага беларускага рэканструктара, які стаяў на пачатку рыцарскага руху ў Беларусі. Ён мой добры сябра. Цяпер не жыве ў Беларусі, але мы ўвесь час на сувязі, прыязджае на Грунвальд, і сёлета будзе весці турнір. Эпоха “Белага замка” была вельмі добрай, але яна скончылася. Цяпер да рэканструкцыі ставяцца ўжо не як да гульні, а як да хобі. А раней у клубах была сапраўды атмасфера сярэднявечных адносінаў, калі ё магістр, што кіруе, яму падначальваюцца рыцары, якія могуць даваць загады, маюць васалаў… Па першым патрабаванні рыцара ты павінны з любой кропкі Мінска прыехаць у клуб… Мы гулялі ў гэту вялікую гульню, і верылі ў яе. Цяпер гэтага ўжо няма. Рэканструкцыя стала хобі сур’ёзных людзей, якія выдаткоўваюць на гэта шмат грошаў.


— Ці паўплывала распаўсюджванне Інтэрнэта на беларускую рэканструкцыю?

— Безумоўна. Калі мы пачыналі, рабілі той жа “Белы замак”, інфармацыі было вельмі мала. Шмат чаго мы былі вымушанныя дадумваць. Цяпер дасяжна шмат крыніц, інфармацыя пра археалагічныя раскопкі. Людзі, што сур’ёзна займаюцца рэканструкцыяй, маюць дакладна зробленныя па старых узорах касцюмы і даспехі.

— Раскажыце, калі ласка, пра іншыя праекты тэатра “Берсерк”, акрамя “Нашага Грунвальда”.

— Ужо тры гады мы займаемся арганізацыяй Мсціслаўскага фэсту. Мясцовая адміністрацыя сама нас знайшла і прапанавала ўзяць на сябе гэты фестываль. Да таго ім займаліся розныя арганізатары. Гэта таксама даволі стары фэст, яму каля 10 год, і ён вельмі істотна мяняўся: ад лакальнага праекту да маштабнай міжнароднай імпрэзы, якім ён з’яўляецца зараз.


— Ці можна вызначыць нейкія адметнасці беларускай рэканструкцыі ў параўнанні з суседнімі краінамі, з Еўропай?

— У Еўропе, як і ў ЗША, большасць рыцарскіх фестываляў — гэта больш шоў. Там вялікія рынкі рамеснікаў, шмат музыкаў… Яны не ставяць за мэту дакладную рэканструкцыю касцюмаў ці даспехаў, іх не турбуюць машынныя швы на вопратцы, недакладнасці крою і ўсялякія дробязі такога кшталту, дапускаюць эклектыку з розных эпох. Хаця там таксама сустракаюцца добрыя даспехі (часта замоўленныя ў беларускай студыі Steel Legacy, дарэчы). У нашым рэгіёне, у Беларусі і суседніх краінах, больш увагі надаецца якасці касцюмаў і даспехаў, адпаведнасці эпосе. У нас шмат мерапрыемстваў living history, калі няма гледачоў, а ўдзельнікі, напрыклад, ідуць на некалькі дзён у паход у сярэднявечным строі, зусім як гэта было 600 — 700 год таму.


І там, і там цікава. У Беларусі таксама рабіліся спробы зрабіць фестывалі кшталту шоў, дзе можна заплюшчыць вочы на недакладнасці рэканструкцыі. Але беларуская рэканструктарская супольнасць досыць кампактная і ў той жа час падзеленая: адны надаюць больш увагі гістарычнай дакладнасці, а іншыя займаюцца, напрыклад, фехтаваннем як спортам. Ёсць такі сусветна вядомы фэст “Бітва нацый”, гэта амаль як Алімпійскія гульні. Кожны год праходзіць у новай краіне і людзі з усяго свету змагаюцца на турнірах і бугуртах за месцы ў разнастайных намінацыях. Гэта спорт. І ў Беларусі зараз ёсць шмат спартсмэнаў, якія робяць добры даспехі, адпаведныя эпосе, але знізу там — пластык і спартыўныя майкі. Гэта такі сярэдні варыянт, калі ёсць ахвота займацца гістарычным фехтаваннем, але як спортам, а не як рэканструкцыяй.


У living history ёсць рэканструктары, якія самі вырабляюць тканіны, усё робяць ручным швом і г. д. Ёсць тыя, хто недзе пасярод: займаюцца і спортам, і імкнуцца да дакладнасці рэканструкцыі. У гэтых памежных варыянтах троху захавалася і ад сярэднявечнай іерархіі. На нашых фэстах мы імкнемся аб’яднаць усіх: і “спартсмэнаў”, і рэканструктараў living history, і тых, хто пасярод.

фота аўтаркі

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Гюгра
  • 2018-07-30 17:27:00
Обожаю наших журналистов.
Название гласит: "реконструкция - хобби серьёзных людей", на снимках - только аниматоры,никак не относящиеся к этой самой реконструкции, а разговор вообще про организацию фестивалей.
Когда же вы начнёте разбираться в том, о чём пишете, а?
  • Васіль
  • 2018-07-30 22:06:51
Ох хлусіць Аляксандр Рак. Бо аб якой рэканструкцыі можа ісці гаворка, калі паглядзець на склад музычных гуртоў і аніматараў, якіх ен запрашае на свае фэсты.
Рэканструкцыя - гэта адсутнасць узмацняльнай апаратуры, сінтэтычных гуртоў. І акрамя самаго Рака арганізацыяй павінны займацца тыя людзі, якія разбіраюцца ў рэканструкцыі, а не малодзенькія дзяўчынкі, якія не арозняць немца ад паляка.
  • Алена Ляшкевіч
  • 2018-08-01 09:12:14
Казалі, што працуе камісія па касьцюме на фестывалях.
  • Владимир Некрашэвич
  • 2018-07-30 22:08:05
Был на всех этих фэстах. Сделаны они только с одной целью - заработать побольше денег.
  • Алена Ляшкевіч
  • 2018-08-01 09:13:10
Любое камерцыйнае мерапрыемства мае такую мэту.

Каментаваць