Рэпрэсаванае мастацтва

23 сакавіка ў сядзібе БНФ на Машэрава, 8 пры поўным аншлагу адчынілася выстава рэпрэсаваных твораў мастацтва, нагодай для якой зрабілася выдаленне з нядаўна адчыненай у Палацы мастацтва экспазіцыі «Пагоня-20» трох плакатаў Уладзіміра Крукоўскага, двух карцін Алеся Марачкіна і твора Віктара Мікіты.



23 сакавіка ў сядзібе БНФ на Машэрава, 8 пры поўным аншлагу адчынілася выстава рэпрэсаваных твораў мастацтва, нагодай для якой зрабілася выдаленне з нядаўна адчыненай у Палацы мастацтва экспазіцыі «Пагоня-20» трох плакатаў Уладзіміра Крукоўскага, двух карцін Алеся Марачкіна і твора Віктара Мікіты.

Усе адзначаныя работы былі «адцэнзураваныя» па прынцыпе наяўнасці ў іх нацыянальнай сімволікі, а “Здані (“пераможцы) Марачкіна – з-за непасрэдна адлюстраванага ў карціне водгуку на падзеі 19 снежня 2010 г. у Мінску. Праз 5 дзён пасля адкрыцця “Пагоні-20 з Палаца мастацтва па загадзе чыноўнікаў выдалілі таксама інсталяцыю Генадзя Драздова “Беларуская піраміда.

Арганізатары экспазіцыі вырашылі дадаць у яе таксама іншыя работы, якія падлягалі цэнзураванню і арышту ў ранейшыя гады – так колькасць прац узрасла амаль да 20, дапоўніўшыся творамі Алеся Пушкіна.

На жаль, як заўважыў на адкрыцці гэты знакаміты мастак і перфомер, цэнзура экспазіцый сустракалася і раней, але не была настолькі нахабнай і ананімнай, як зараз. Яшчэ напрыканцы 1990-х мастакі экспанавалі на “вольных пляцоўках знятыя з афіцыйных залаў экспанаты разам з арыгіналамі адпаведных распараджэнняў міністэрскіх чыноўнікаў. Таму Алесь Пушкін заклікаў, з мэтай, “каб яны ведалі, што над імі ёсць яшчэ суд Божы, не саромячыся называць імёны тых, хто замінае мастакам тварыць і мець вольныя дачыненні з публікай. І распавёў, як у 2009 г. дзяржаўная чыноўніца спрабавала не даць яму дазволу на вываз уласных карцін для паказу ў Швецыі.

Раскрыліся і пікантныя моманты: Алесь Марачкін адкрыта прызнаў, што канчатковым “цэнзарам у апошнім выпадку з “Пагоняй-20 выступіла кіраўніцтва Саюзу мастакоў. “Напэўна камусьці з кіраўніцтва вельмі карціць атрымаць званне заслужанага ці народнага, – заўважыў ён.

Сапраўды, выпрабаванне ўладаю і сістэмаю вытрымлівае не кожны. Не выпадкова на выставе рэпрасаваных твораў не было выдатнай сатырычнай графікі Алега Карповіча, якая самая першай зазнала забароны. Зараз Карповіч – афіцыйны мастак “Советской Белоруссии. Кожны самастойна робіць свой складаны выбар, цана якога – гонар, годнасць, сумленне.

Прэзентацыю дапоўніў выступ цудоўнага беларускага музыкі Такінданга.

 

Працы Генадзя Драздова

 

Працы Аляксея Марачкіна

 

Плакаты Крукоўскага

 

Праца Алеся Пушкіна

  

Фрагмент экспазіцыі

--------------------------------------------------------------------------------

Фота аўтара

 


 

Каментаваць