Рыцар Адраджэння

У офісе Таварыства беларускай мовы ў Мінску на вул. Румянцава, з 13 па 25 красавіка працуе выстава Алеся Цыркунова «Змагары за волю».

Неардынарны мастак-каларыст, колішні лідар групоўкі «Няміга–17» і шчыры прыхільнік нацыянальнага адраджэння гэтым разам прадставіў 12 карцін і партрэтаў вядомых дзеячаў беларускага руху ХХ стагоддзя.

На наш погляд, самы ўдалы з іх — рамантычна-лірычны вобраз Марыі Магдаліны Радзівіл, але і іншыя палотны прыцягнуць увагу аматараў прыгожага. Сярод іншых — гэта партрэты Міхася Ткачова, Уладзіміра Дубоўкі, Міколы Ермаловіча, Рамана Скірмунта, Аўгена Калубовіча.

Мастак мяркуе, што, насуперак камернасці памяшкання, зала ТБМ вельмі зручная для невялікіх выставачных праектаў. Улічваючы, што персанальныя выставы — не вельмі частыя падзеі, раім не прапусціць шанец убачыць карціны Алеся Цыркунова.

Каментаваць