Рок дзевяностых, трэш-фолк і стымпанк на «Пешаходцы» (фота)

Вулічны фэст музыкаў «Пешаходка», які ўжо стаў рэгулярнай падзеяй у Верхнім горадзе Мінска, у гэты раз прайшоў з даволі незвычайнай праграмай. Хэдлайнерамі вечару сталі «дзікія народнікі» «Irdorath» і мелагучны калектыў «WERASEN», а адкрываў музычную частку кавер-бэнд  «LeViNi».


Даволі малады гурт «LeViNi» вярнулі наведвальнікаў у дзявяностыя. Прагучалі  хіты «Nirvana», «AC/DC», «Red Hot Chili Peppers» і ўсё гэта пад незвычны жаночы вакал і бітбокс. Не абыйшлося на Музычным завулку і без танцаў.  

Калектыў «Irdorath» не мае патрэбы ў прадстаўленні. Музыкі трэш-фолк-гурту прызналіся, што 7 год таму пачыналі менавіта з дваровых выступаў. Цяпер жа гурт калесіць па розных фэстах Еўропы.

Паралельна з выступам «Irdorath» на сцэне карэтнага дворыку гралі музыкі з калектыву Вольгі Акуліч «WERASEN». Гурт можна назваць першапраходцамі ў накірунку беларускага стымпанку. Гэта паняцце далёка ад панк-музыкі і азначае больш стыль, які мадэлюе выдуманую цывілізацыю, засвоеную ў дасканаласці механіку і тэхналогіі паравых машын. А па гучанні музыкаў можна аднесці да поп-року і інтэлектуальнага року з мелагучнымі беларускамоўнымі песнямі. 


Каментаваць