Рок-варыяцыі з розных гарадоў

13 сакавіка прома-група ВЮ запрашае аматараў гітарнай музыкі на рок-канцэрт “САКАВІЦКІ КОТ (Д)”у клубе “Салтайм” (пр. Незалежнасці, 131/1).



“Сакавіцкім кодам” для выступоўцаў і гледачоў становяцца рок-варыяцыі з розных гарадоў. Інтэлектуальны рок, блюз- і хард-рок.

Музыка яднае незалежна ад геаграфічнай прасторы. Сталічныя творцы з камандаў “Верасень” і “Б-52” маюць шмат агульнага з калектывамі з Мар’інай Горкі (Kostus Band) і Беразіно (“Максімовіч”): у першую чаргу, гэта любоў да вясны, добрага настрою і выдатнай музыкі, якую яны самі ствараюць.

Спецыяльныя госці імпрэзы — паэт, непераможны слэмер Віктар Жыбуль, а таксама музыкант Цімафей Авілін з акустычнай міні-прэзентацыяй унікальнага праекта — беларускага шансону пачатку XX стагоддзя.   

Пачатак а 19.00

У праграме:

Гурт “Верасень” (Мінск)

Кавер-бэнд "Б-52" (Мінск)

Гурт Kostus Band (Мар’іна Горка)

Гурт “Максімовіч” (Беразіно)

Даведка і замова квіткоў па тэл. + 375 29 640 09 38 (velcom), +375 33 360 60 29 (МТС)

Квіткі:

30 тыс. папярэдне, 40 тыс. у дзень канцэрта,

20 тыс. для іншагародніх папярэдне, 25 тыс. для іншагародніх у дзень канцэрта.

Каментаваць