Сайт Experty.by узнагародзіў лепшыя альбомы 2011 году

20 сакавіка адбылася цырымонія ўзнагароджання лепшых альбомаў 2011 году па версіі партала Experty.by. «Куш» нечакана «сарвала» этна-трыо «Троіца» — іх новы альбом «Зімачка» перамог у 5 з 9 намінацый, у якіх узнагароджваліся лепшыя альбомы сёлета.



20 сакавіка адбылася цырымонія ўзнагароджання лепшых альбомаў 2011 году па версіі партала Experty.by. «Куш» нечакана «сарвала» этна-трыо «Троіца» — іх новы альбом «Зімачка» перамог у 5 з 9 намінацый, у якіх узнагароджваліся лепшыя альбомы сёлета.

Цырымонія ўзнагароджання традыцыйна пачалася з канцэртнай часткі. «Кожны год перад цырымоніяй уручэння мы паказваем нейкі новы калектыў, які шырокая грамадскасць не ведае», — зазначыў вядоўца імпрэзы Зміцер Безкаравайны. Сёлета такім калектывам стаў гурт «B_side», чыя кружэлка «Smooth Season» была прызнаная «Лепшым дэбютным альбомам».

гурт «B_side»

Звычайна альбомы ўзнагароджваюцца ў трох асноўных намінацыях — «Лепшы поп-альбом», «Лепшы рок-альбом» і «Лепшы фольк-альбом», але ў гэты раз «Лепшы поп-альбом» эксперты не вызначылі. «З поп-альбомамі другі год запар у нас нейкая засада, — кажа Зміцер Бескаравайны. — Лепшы дыск атрымлівае каля шасці балаў з дзесяці і знаходзіцца ў чацвёртым дзясятку з 60 пазіцый. Таму даваць “лепшы поп-альбом“ дыску, які быў лепшым з горшых не трэба. Хай растуць і працуюць над сабой».

З фолк-альбомамі ўсё атрымалася наадварот. «Было столькі фолк-плытак, што мы нават разгубіліся, — сказаў Алег Клімаў, які прадстаўляў гэтую намінацыю. — І як вы думаеце: хто перамог?». Нехта ў залі ціхенька сказаў: «Троіца!», і ён меў рацыю — «Лепшым фольк-альбомам» была прызнаная новая кружэлка «Зімачка» гэтага гурта.

этна-трыо «Троіца»

Акрамя «Лепшага фолк-альбома» этна-трыо «Троіца» атрымалі яшчэ чатыры ўзнагароды: «Альбом года», «Лепшы беларускамоўны альбом», «Прыз вялікага журы» і «Прыз народных экспертаў». Лідар «Троіцы» Іван Кірчук, відаць, быў у шоку. «У мяне няма слоў», — коратка рэзюмаваў ён.

Нягледзячы на такі гучны поспех «Троіцы», замежныя эксперты ацанілі іх новы альбом не надта высока — у іх рэйтынгу ён заняў толькі восьмае месца. Першыя пазіцыі занялі не надта вядомыя гурты, а перамог у гэтай намінацыі гурт «Серебряная свадьба» са сваім першым афіцыйным альбомам «Сердечная мускулатура». «Лепшы рок-альбом» выпусціў гурт «па-за канкурэнцыяй» — «Ляпис Трубецкой». Атрымаць узнагароду за дыск «Весёлые картинки» прыйшоў прадзюсар гурта Яўген Калмыкоў.

Яўген Калмыкоў

Асобная намінацыя была выдзелена для тых, хто непасрэдна выпускае альбомы — лэйблаў. «Лепшым рэкард-лэйблам» у гэты раз была прызнаная кампанія «Вігма», якая выпусціла шмат цікавых альбомаў, у тым ліку і альбом сёлетніх фаварытаў — этна-трыо «Троіца».

Усё альбомы можна паслухаць на сайце www.experty.by. А ў хуткім часе на тым жа сайце пачнецца публікацыя асабістых топ-10 усіх беларускіх і замежных крытыкаў, якія вызначалі пераможцаў.
 

Каментаваць