Салідарнасць

Перадача для дзяўчат, перадача для хлопцаў, паштоўкі, малюнкі, фотаздымкі і экспазіцыя турэмнай камеры. Усё гэта можна пабачыць у Мінску на выставе “Салідарнасць, прысвечанай падзеям 19 снежня 2010 года, калі адбыліся прэзідэнцкія выбары, разгон акцыі пратэсту і арышты соцень людзей.

Перадача для дзяўчат, перадача для хлопцаў, паштоўкі, малюнкі, фотаздымкі і экспазіцыя турэмнай камеры. Усё гэта можна пабачыць у Мінску на выставе “Салідарнасць, прысвечанай падзеям 19 снежня 2010 года, калі адбыліся прэзідэнцкія выбары, разгон акцыі пратэсту і арышты соцень людзей.

Адна з арганізатарак выставы — Алёна Валынец-Чарняева — распавяла, што такая ідэй з’явілася пад Новы год. “Было вельмі сумна, бязрадасна пасля тых падзей, але пачалі выходзіць на свабоду першыя людзі пасля “сутак. І мы хацелі зрабіць ім невялікі падарунак, каб яны на ўласныя вочы пабачылі салідарнасць людзей з імі. Прыкладна тыдзень таму мы пачалі збіраць экспанаты. У нас ёсць сярод экспанатаў кніга Фуко, якая ў 2006-м адседзела суткі першы раз, а цяпер — другі, — гаворыць Алёна Валынец.

Пісьменнік Уладзімір Арлоў падчас адкрыцця выставы зачытаў сваё эсэ “Незалежнасць, напісанае ў 1990 годзе, але і праз 20 год, яно, на думку аўтара, “на вялікі жаль, не толькі не страціла сваёй актуальнасці, але яшчэ больш набыла яе ў нашых шыротах. “Мы павінны адказваць на пытанні: ці можа быць вольнай нацыя, якая не мае незалежнай дзяржавы, і ці можа дзяржава быць сапраўды незалежнай, калі нацыя нявольная, калі людзі ў гэтай дзяржаве не пачуваюцца сваімі на сваёй зямлі. Але я веру, што так калі-небудзь абавязкова будзе. І гэта залежыць ад усіх нас, — сказаў Уладзімір Арлоў.

На адкрыцці выставы прысутнічалі паэт Андрэй Хадановіч, музыка Лявон Вольскі, былі людзі з ліку тых, хто 19 снежня быў затрыманы і асуджаны да адміністрацыйнага арышту, яны дзяліліся сваімі ўражаннямі ад падзей, расказвалі пра іх падтрымку з волі. У дзень адкрыцця выставы невялікі офіс партыі БНФ быў перапоўнены людзьмі. Выстава “Салідарнасць будзе працаваць да 31 студзеня, але інсталяцыя камеры будзе дэманстравацца толькі два дні.
 

Каментаваць