Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Самая буйная і важная нямецкая выстава — у Нацыянальным музеі

У Нацыянальным мастацкім музеі пасол Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Беларусі спадар Петэр Дэтмар 6 кастрычніка ўрачыста адкрыў выставу «Эрнст Барлах — Кетэ Кольвіц. Пераадольваючы існаванне».

Творы двух выбітных нямецкіх мастакоў-экспрэсіяністаў — Эрнста Барлаха (1870-1938) і Кетэ Кольвіц (1867–1945) — упершыню будуць прадэманстраваны ў Беларусі.

На выставе прадстаўлены больш за 200 работ, якія адлюстроўваюць асноўныя этапы творчага шляху абодвух мастакоў з больш чым 50 гадоў іх творчасці.


Такім чынам, «Эрнст Барлах — Кетэ Кольвіц. Пераадольваючы існаванне» прадстаўляе сабой самую буйную і важную нямецкую выставу ў Рэспубліцы Беларусь з моманту набыцця краінай незалежнасці.



Абодва мастакі бачылі сваю асноўную задачу ў тым, каб змяніць свет пры дапамозе ўласных глыбока гуманістычных работ, перасцерагчы чалавецтва ад вайны і заразіць яго ідэяй міру. Такая творчая пазіцыя мастакоў захоўвае актуальнасць іх твораў і па сённяшні дзень.



Выстава «Барлах — Кольвіц» павінна стаць не толькі экспазіцыяй твораў мастацтва, але і платформай для актуальнага дыялогу аб мінулым і сучаснасці Еўропы. Разам з гістарычнымі падзеямі, пра якія нагадвае выстава, імпульс да яго даюць у першую чаргу ключавыя для мастакоў пытанні аб імкненні да мірнага суіснавання і мірнай будучыні — пытанні, якія застаюцца надзённымі і сёння. Правядзенне такога дыялогу з’яўляецца асноўнай мэтай суправаджальнага выставу арт-праекта для моладзіface art — face future.

Праект face art — face future — гэта навучальная праграма для маладых людзей, якая дапаўняе выставу «Эрнст Барлах — Кетэ Кольвіц. Пераадольваючы існаванне». Пачынаючы з 7 кастрычніка 2017 года 20-24 чалавекі пройдуць курс інтэнсіўнага навучання па двух напрамках: арт-медыяцыя і стварэнне ўласных відэапраектаў у сааўтарстве з сучаснымі мультымедыйнымі мастакамі, і стануць пасланцамі выставы.



У 2018 годзе выстава «Эрнст Барлах — Кетэ Кольвіц. Пераадольваючы існаванне» і праграма face art — face future будуць прадстаўлены ў Дзяржаўным Рускім музеі (Санкт-Пецярбург) і ў Нацыянальным мастацкім музеі Украіны (Кіеў). Відэаработы пасланцаў выставы з Мінска, Санкт-Пецярбурга і Кіева будуць дэманстравацца на выставачных пляцоўках буйных гарадоў Германіі восенню 2018 года.



Пасол Дэтмар, пад патранажам каторага праходзіць выстава, падкрэсліў на цырымоніі адкрыцця яе высокае сімвалічнае значэнне: «Выстава з’яўляецца праектам-маяком нашага двухбаковага культурнага супрацоўніцтва і культурнай кульмінацыяй года, у якім мы адзначаем 25-гадовы юбілей з моманту аднаўлення дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі».

Наведаць выставу можна да 3 снежня ў Нацыянальным мастацкім музеі (вул. Леніна, 20, Мінск). Падрабязная інфармацыя на сайце: www.artmuseum.by

 Паводле Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Мінску, www.artmuseum.by





Каментаваць