Швецыя — Чэхія (4:3). Фінляндыя — Расія (2:4)

Матч Швецыя — Чэхія парадаваў заўзятараў вострымі момантамі, роўнай гульнёй і булітамі. Менавітамі па булітах швецкія хакеісты перамаглі чэхаў. А вось зборная Расіі даволі ўпэўнена перамагла фаварытаў чэмпіяната — зборную Фінляндыі.



Фота Reuters via TUT.BY


У выніку фіны пакуль не здабылі ні воднага ачка, а Расія і ЗША з шасцью ачкамі пакуль на самым версе табліцы групы В. У групе А лідар — Нарвегія (6 ачкоў) у Швецыі — 5.

!2 мая адбудуцца чарговыя матчы Чэмпіяната свету.

На "Чыжоўка-Арэне":

16.45. Славакія — Францыя

20.45. Чэхія — Канада

На "Мінск-Арэне":

16.45. Швейцарыя — Беларусь

20.45 Расія — ЗША

Каментаваць