Севярын Квяткоўскі прэзентаваў «Падарунак для Адэлі» (фота)

28 снежня ў кнігарні «ЛогвінаЎ» адбылася прэзентацыя новай кнігі Севярына Квяткоўскага «Падарунак для Адэлі».



Кніга выйшла ў выдавецтве «Логвінаў». Паводле анатацыі, «Падарунак для Адэлі» — гэта «суплёт часам іранічных, крыху жудкаватых, але часцей забаўных гісторый з жыцця людзей, якія атачалі ці мроіліся аўтару на мяжы другога і трэцяга тысячагоддзяў». Большая частка апавяданняў ужо друкавалася ў «Нашай Ніве», а таксама ў інтэрнэце ў перыяд з 1996 па 2006 гады.

Севярын Квяткоўскі — беларускі пісьменнік, журналіст, блогер, менеджар культурных праектаў. Яго дэбютная кніга пад назвай «Фрашкі да пляшкі» ў свой час стала лаўрэатам прэміі «Залатая літара». Як пісьменнік дэбютаваў у газеце «Наша Ніва», шэраг эсэ і апавяданняў таксама друкаваліся ў часопісе «Arche».

Фота аўтара

Каментаваць