«Сямашка ды Кумпанія» прысвяцілі праграму Велазаводскаму мікрараёну

Праект «Віктар Сямашка ды Кумпанія» апублікаваў падвойнае прысвячэнне Велазаводскаму мікрараёну Мінска.


«Афіцыйна такога мікрараёну няма. Часцей яго называюць Велазаводскім пасёлкам альбо з нядаўняга часу Пралетаркай. Але я жыву тут ад нараджэння. Мая Радзіма пачынаецца адсюль, — кажа аўтар тэкстаў да праграмы «Матавіла» Віктар Сямашка. — Цяпер тут задумалі знесці паўсотню дамоў, у тым ліку тыя, што будавалі палонныя немцы, ды легендарную лазню на Фабрычнай. Баюся, што нашая даволі замкнёная й эклектычная тэрыторыя непадалёк ад цэнтру гораду зменіцца ня ў лепшы бок, а магла б стаць у перспектыве мінскім Ужупісам».


Вершы для праграмы напісаліся цягам 8 гадоў. Музычнае вырашэнне паўстала перадусім дзякуючы кампазітару й хормайстру Максіму Іўкіну (гурт «Балцкі Субстрат»). Першая дэманстрацыя «Матавілы» адбылася ў Лідзе ў Ga11ery ў акустычным фармаце. Акром імправізацыяў і загатовак, частка вершаў тады прагучала пад музыку Орды й Шапэна з дадаткам даксафона — інструмента, якія вынайшаў мясцовы музыка Аляксандар Блахін (гурт «Немо»). Другі паказ прайшоў у Магілеве ў «Цэнтры Кола» ў электрычным гучанні. Прычым, трэкліст перасякаўся з лідскім выступам толькі часткова.


Праграму «Матавіла» ў абодвух версіях — акустычнай лідскай і электрычнай магілеўскай — можна паслухаць і спампаваць праз акаўнт «Віктара Сямашкі ды Кумпаніі» на bandcamp.com. Выступ у Лідзе існуе й у больш поўным відэа-варыянце:

 На суправаджальных да запісаў карцінках змешчаныя графічныя накіды Віктара Сямашкі-старэйшага.
Асобныя спасылкі на абодва альбома:

Паводле прэс-рэліза


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць