Сяргей Дубавец: «Галоўнае, каб кнігі былі цікавымі»

Пераможцаў прэміі імя Аляксандра і Марыі Стагановічаў за кнігу ў галіне непрыдуманай літаратуры (non-fiction) абвясцілі 22 красавіка. З пяці дзясяткаў удзельнікаў у конкурсе ў журы стаяла задача абраць толькі траіх лепшых.



Пераможца конкурса Сяргей Дубавец


Літаратурная прэмія заснавана сёлета. Для яе ўзнікнення спрыяў шэраг абставінаў. Штуршком для гэтага стала заснаванне кніжнай серыі ў выдавецтве «Лімурыус» «Беларуская мемуарная бібліятэка», галоўнай ідэяй якой — публікацыя ўспамінаў беларусаў і пра Беларусь, што з’яўляюцца адным з жанраў непрыдуманай літаратуры. Першымі кнігамі ў бібліятэцы сталі мемуары беларускіх эмігрантаў Аляксандра і Марыі Стагановіч.

Наталля Гардзіенка, старшыня журы конкурса адзначыла, што «Успаміны Стагановічаў былі напісаныя для іх сям’і. Аляксандр Стагановіч апісваў больш сваю палітычную дзейнасць, Марыя — сямейную. І ўсё гэта ўкладаецца якраз у паняцце «непрыдуманай літаратуры», якой мы сталі цікавіцца апошнім часам. І ўласна з гэтага сінтэзу і нарадзілася ідэя Прэміі, найперш, каб ушанаваць памяць выбітных людзей.»

Старшыня журы конкурса Наталля Гардзіенка

Ніна Шыдллоўская, старшыня ГА «Бацькаўшчына» бачыць адну з мэтаў Прэміі ў паяднанні беларусаў, якія жывуць тут і беларусаў, якія апануліся ў эміграцыі.

Старшыня СБП Барыс Пятровіч упэўнены што такі тэрмін у літаратуры як «нон-фікшн» з’яўляецца папулярным і новым: «Раней у СБП былі секцыі «публіцыстыкі», «крыткі». Пасля Наталля Гардзіенка прапанавала заснаваць у саюзе секцыю «нон-фікшн». Раней дакументальная, навуковая літаратура недаацэньвалася. Праблема была ў тым, што мы ставіліся даволі такі строга да тых людзей, якія працавалі ў гэтым жанры. Калі з’явілася секцыя «нон-фікшн» літаратуры, то з’явілася і ідэя гэтых людзей падтрымаць».

Праз неклаькі імгненняў журы назаве пераможцу літаратурнай прэміі

Усе выйшэй сказаныя ідэі прывялі да адной глабальнай — стварэння спецыяльнай прэміі для вызначэння лепшых літаратураў, якія пішуць у галіне «непрыдуманай літаратуры». На пачатку кастрычніка 2014 года было абвечшаана пра заснаванне прэміі. Своеасаблівай неспадзяванкай стала тое, што намінантамі сталі кнігі выдадзеныя за 2011-2014. Да канца студзеня 2015 года на конкурс было заяўлена каля 50 кніг, з якіх адразу быў складзены «доўгі ліст». У кароткі ліст увайшло сем кніг-намінантаў.

Трэцюю ступень у Прэміі атрымаў Андрэй Федарэнка з кнігай «Сечка». Другое месца заняла кніга Генадзя Кісялёва «Смак беларушчыны». Перможцам Прэміі Стагановічаў стаў Сяргей Дубавец з кнігай «Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду». Пісьменнік прызнаўся: «Шчыра кажучы, я  не вельмі разбіраюся ў «фікшн» ці «нон-фікшн». Калі мы ў студэнцтве гадавалі свае мазгі на кнігах Мальдзіса і Кісялёва, то нават падумаць не маглі, што гэта «нон-фікшн». Грунтоўным з’яўляецца тое, што тут прысутнічае асоба аўтара, элементы вобразнага пісьма. На маю думку, галоўнае, каб кнігі былі цікавымі».

Фота аўтара

Каментаваць