Сяргей Жадан ды «Собаки в космосі» далі першы канцэрт у Мінску

Музычны калектыў украінскага пісьменніка Сяргея Жадана ўпершыню сыгралі ў Мінску ў межах туру «10 праведників». Музыкі прадставілі песні з альбомаў «Бийся за неï», «Спортивний клуб армії», «Зброя пролетаріату».



Сяргей Жадан — топавы ўкраінскі пісьменнік. Ён піша як прозу, так і паэзію, мае міжнародныя ўзнагароды, віцэ-прэзідэнт Асацыяцыі ўкраінскіх пісьменнікаў. Надзвычай папулярныя яго паэтычныя зборнікі «Марадона», «Эфіопія», «Пепсі», раман «Дэпеш Мод», кнігі «Гімн дэмакратычнай моладзі», «Anarchy in the UKR», «Варашылаўград» ды іншыя. Яго творы актыўна перакладаюцца на беларускую мову. Толькі што пабачыла свет кніга выбраных вершаў «Украінскія авіялініі» ў перакладзе 11 беларускіх сяброў Сяргея Жадана.

З 2008 года Жадан выступае на музычнай сцэне разам з гуртом «Собаки в космосі». Стыль свой пазначаюць як «ска», «ска-панк», «этна-панк», «дыска-панк». У іх даробку ўжо тры альбомы — «Спортивний клуб армії» (2008), «Зброя пролетаріату» (2012), апошні альбом «Бийся за неї» (2014) і песні з новай праграмы «10 праведників».

Каментаваць