Сёння матч Беларусь — Фінляндыя. Чакаем перамогі?

Сёння ў 20.45 на "Мінск-Арэне" у рамках адборачнага турніру групы В сустрэнуцца зборныя каманды па хакеі з шайбай Фінлндыі і Беларусі.



Матч Фінляндыя — Германія. Фота Reuters via TUT.BY, Вадзім Заміроўскі


Ад выніка гэтага матчу больш за ўсё залежаць фіны, бо пакуль што яны толькі аднойчы смаглі перамагчы суперніка. У матчы з Германіяй яны перамаглі з лікам 4:0. Такім чынам, у фінаў яшчэ толькі тры заліковыя ачкі.

Не менш важная гэта гульня і для зборнай Беларусі. Перш за ўсё таму, што перамога над камандай такога ўзроўня вельмі пазітыўна паўплывае на маральна-псіхалагічны стан беларускіх хакеістаў.

Нагадаем, што на сённяшні дзень зборная каманда Фінляндыі па хакеі з шайбай займае другі радок у міравым рэйтынгу. На мінулагоднім чэмпіянаце свету фіны занялі чацвёртае месца, прапусціўшы наперад каманду ЗША. У 2011 годзе фінская зборная аваявала тытул чэмпіёнаў свету. Такі ж вынік быў у каманды толькі ў 1995 годзе. А на Алімпіядзе ў Сочы фіны былі трэцімі.

Спадзяемся, што пасля двухдзённага адпачынку каманда Глена Хэнлана выйдзе на лёд з непераадольным жаданнем перамогі і прадэманструе свае лепшыя прафесійныя якасці. Будзем чакаць перамогі.

Таксама на "Мінск-Арэне" у 16.45 сёння сутракаюцца зборныя каманды Латвіі і ЗША. А на "Чыжоўка-Арэне" адбудуцца матчы групы А Канада — Данія (16.45) і Швецыя — Францыя (20.45).

Каментаваць