"Скарбы беларускіх мястэчкаў: набыткі, страты, надзеі на адраджэнне"

13 студзеня а 19.00 у Галерэі Ў (пр-т Незалежнасці, 37-а) адбудзецца лекцыя прафесара Захара Шыбекі "Скарбы беларускіх мястэчкаў: набыткі, страты, надзеі на адраджэнне"

Арганізатары цыкла лекцый “Urbi et Orbi прапануюць распачаць год абвешчанай раней лекцыяй знаўцы гарадской цывілізацыі, вядомага гісторыка, прафесара Захара Шыбекі

Нагадаем, што, паводле абяцанняў лектара, слухачоў чакае расповед пра чатыры “раі:

1. “Рай першапачатковы: гістарычны нарыс мястэчак і ацэнка іх гісторыка-культурнай спадчыны
2. “Рай страчаны: агляд разбураных помнікаў архітэктуры,  ацэнка людскіх страт, згубленых кніжных збораў, музейных і іншых культурных каштоўнасцяў.
3. “Рай захаваны і ўзноўлены: акцэптацыя ўвагі на захаваўшыхся помніках архітэктуры, гісторыі і культуры, а таксама адлюстраванне дзяржаўнай палітыкі памяці (рэстаўрацыя, музеізацыя, мемапыялізацыя, рэстытуцыя).
4. Ключы ад “раю — ключы, якія прадастаўляе пазнавальны навуковы турызм: ацэнка ўзроўню развіцця гэтага турызму ў Беларусі, інфармацыя аб крыніцах ведаў пра былыя мястэчкі (архівы, сайты, кнігі), практычныя парады па выпрацоўцы турыстычных маршрутаў і метадаў арганізацыі турызму.

Як можна ацаніць ролю былых беларускіх мястэчак у развіцці турызму, паказаць іх гісторыка-культурны патэнцыял і вызначыць некаторыя меры, якія б спрыялі росту запатрабаванасці гэтага патэнцыялу? Прыходзьце падыскутаваць пра гэта разам з прафесарам Захарам Шыбекам.

Online- трансляцыя лекцыі будзе даступна па спасылцы:  http://distance.fly-uni.org/login/index.php
Запрашаем усіх зацікаўленых!
 
Каментаваць