Славянскі Ліверпуль

17–19 чэрвеня ў Віцебску пройдзе вялікі міжнародны фестываль «Ob-la-ki, Ob-la-ka», прысвечаны творчасці гурта «The Beatles». У ім возьмуць удзел вядомыя музыканты і бітламаны з Расіі, Украіны і Беларусі.



17–19 чэрвеня ў Віцебску пройдзе вялікі міжнародны фестываль «Ob-la-ki, Ob-la-ka», прысвечаны творчасці гурта «The Beatles». У ім возьмуць удзел вядомыя музыканты і бітламаны з Расіі, Украіны і Беларусі.

На тры дні Віцебск ператворыцца ў славянскі Ліверпуль — гледачоў чакае некалькі дзясяткаў тэматычных мерапрыемстваў, якія будуць праходзіць на вуліцах горада і ў культавым віцебскім клубе «Чердачок». Кульмінацыяй фестывалю стануць тры вялікія канцэрты ў летнім амфітэатры — вялікі Beatles-канцэрт, сольны выступ Барыса Грабеншчыкова, а таксама мюзікл «бітламанам» ад тэатра Стаса Наміна.

Асноўныя мерапрыемствы будзе весці вялікі прыхільнік «The Beatles» Дзмітры Дзіброў. Сярод удзельнікаў таксама народны артыст Расіі Аляксей Кузняцоў, вядомы блюзмэн Аляксандр Цыганок, які выступаў у знакамітым ліверпульскім клубе «Cavern», група «Flat», трыб’ют-групы «Beathoven» (Украіна), «HeartBeat» (Расія), «The Apples» (Беларусь) і многія іншыя артысты.

Поруч з прафесійнымі музыкамі арганізатары фестывалю гатовы прадаставіць пляцоўку і некалькім найбольш яркім аматарскім праектам, прысвечаным «The Beatles». Прапановы накіроўвайце на адрас oblakioblaka@gmail.com .

«Наш фестываль адкрыты для ўсіх — гэта вялікае свята добрай музыкі, якая на працягу паўстагоддзя аб’ядноўвае ўвесь свет, — распавядае ініцыятар фестывалю, старшыня Віцебскага Beatles-клуба Гарык Аганджанян. — Мы чакаем бітламанаў са стажам і тых, хто толькі адкрывае для сябе чароўны свет гэтай музыкі, творчых людзей і тых, хто проста хоча добра правесці час».



Асноўныя канцэрты (Летні амфітэатр):

18 чэрвеня — «Вялікі Бітлз-канцэрт». Пачатак 18.00. Квіткі: 15–55 тыс. руб.

18 чэрвеня — БГ і «Акварыум». Пачатак у 22.00. Квіткі: 20–120 тыс. руб.

19 чэрвеня — тэатр Стаса Намін, мюзікл «Бітламанія». Пачатак у 21.00. Квіткі 15–55 тыс. руб. (Увага, кошты могуць мяняцца).

Квіткі ў канцэртных касах Віцебска, а таксама на сайце ticketpro.by

Даведкі па тэлефонах: (029) 217 78 00, (029) 514 02 09.

Каментаваць