Слуцкія паясы і гжэль

У Нацыянальным музеі гісторыі і культуры 30 чэрвеня адкрыецца выстава з фондаў Смаленскага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, прысвечаная 65-годдзю вызвалення Беларусі.

Як паведаміў 12 мая на прэс-канферэнцыі ў Мінску дырэктар НМГК Сяргей Вечар, у экспазіцыю ўключаны 65 твораў, у тым ліку жывапісныя палотны, вырабы з золата і серабра, слуцкія паясы, гжэльскі фарфор і народныя касцюмы жыхароў Смаленскай вобласці. Усе гэтыя рэліквіі ў гады другой сусветнай вайны былі вывезены ў Германію, а затым вярнуліся ў Расію.

15 ліпеня ў НМГК адкрыецца выстава «Магдэбургскае права як люстэрка Еўропы», прысвечаная 510-годдзю атрымання Мінскам Магдэбургскага права. У экспазіцыю ўключаны як матэрыялы музеяў Магдэбурга — сталіцы федэральнай зямлі Саксонія-Ангальт (Германія), так і рэліквіі з НМГК.

На прэс-канферэнцыі, прысвечанай Міжнароднаму дню музеяў, сваімі найбліжэйшымі планамі падзяліліся таксама прадстаўнікі іншых музеяў краіны.

Дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў паведаміў, што 1 ліпеня ў музеі адкрыецца выстава, на якой будуць паказаны экспанаты з фондаў мастацкага музея і Музея на Паклоннай гары (Масква). Выстава таксама прысвечана 65-годдзю вызвалення Беларусі. У планах — выставы французскага імпрэсіянізму, беларускага мастака Барыса Заборава, які цяпер жыве ў Парыжы, а таксама абменныя выставы з парыжскім Луўрам.

Паводле слоў дырэктара Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Сяргея Азаронка, 9 мая 2010 года ў музеі адкрылася беларуска-расійска-ўкраінская выстава «Парад Перамогі». Пры ўдзеле супрацоўнікаў музея ствараюцца экспазіцыі «Старая мяжа» і «Партызанскі лагер» у агракамбінаце «Дзяржынскі» ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці, а таксама музей авіяцыі ў Нацыянальным аэраклубе ў Баравой (Мінск).

Паводле БелаПАН

Каментаваць