Сольны канцэрт «Re1ikt» у «TNT» (фотасправаздача)

Беларускі квартэт «Re1ikt» выступіў з сольным канцэртам у сталічным клубе «TNT Rock Club». Як прайшоў выступ беларускіх народных металістаў, глядзіце ў нашай фотасправаздачы.



Стыль гурта можна аднесці да фолк-року з элементамі пост-метала. Падчас канцэрту музыкі апроч старых хітоў прадставілі публіцы песні з кружэлкі «Лекавыя травы», які стаў альбомам году па версіі «Даём рады-2016». Бонусным трэкам для гледачоў стала выкананне песні на верш Рыгора Барадуліна са зборніку «Песні матчыны з Вушаччыны».

Абмеркаванне:

  • Рыпаўчук
  • 2016-03-04 22:59:12
А што ж публіка ў кадр рэпартажу не трапіла? Цікава было б ведаць, ці былі людзі, бо я неяк не напаткаў рэкламу. А некалі прэзентацыя "Декавых траваў" у клюбе
"Re:Public" прайшла з поўным аншлагам.
  • Аўтар
  • 2016-03-06 13:42:10
Наведвальнікў было шмат, але ў клюбе дужа цёмна, што ледзь саміх музыкаў сфатаграфуеш.

Каментаваць