Спадзевы археолагаў

У Гродна праходзяць выратавальныя раскопкі. Працы ладзяцца сіламі студэнтаў і выкладчыкаў кафедры археалогіі ды этнаграфіі ГрДУ імя Янкі Купалы.

Археолагі абмежаваныя ў часе, бо месца ў Старым горадзе, дзе вядуцца раскопкі, вызваляецца пад сучасную будоўлю. Калі раскопкі зацягнуцца, распачнуцца будаўнічыя працы пад наглядам некалькіх археолагаў.

Раён раскопак быў забудаваны у ХІ стагоддзі, пасля чаго там бесперапынна жылі людзі. У 2002 годзе працы ішлі побач з сённяшнімі раскопкамі — там, між іншага, знайшлі сведчанні пра вялікі пажар XVII стагоддзя.

“Канечне, інвестар зацікаўлены ў тым, каб мы як мага хутчэй скончылі працу. Але калі падчас даследаванняў мы натрапім на сапраўды ўнікальныя знаходкі — напрыклад, рэшткі царквы ХІІ стагоддзя, бо, згодна з планамі, яна мела быць недзе ў гэтым раёне, то, вядома, раскопкі працягнуцца, і даследаванні будуць адбывацца ў іншым фармаце, — спадзяецца доктар гістарычных навук, загадчык кафедры археалогіі ды этналогіі ГрДУ Сяргей Піваварчык.

Паводле археолагаў, працуючы ў горадзе, немагчыма прадбачыць, якія будуць знаходкі. Студэнты спадзяюцца, што ім пашанцуе і трапіцца штосьці насамрэч істотнае: абаронныя ўмацаванні, сядзіба, касцёл або царква.

Блог Гродна s13

Каментаваць