“Спеўны сход” не развітваецца са сваімі сябрамі

Акцыю “Спеўны сход” увесну 2014 года распачалі Сяргей Доўгушаў і Аляксей Чубат. Гэты доўгатэрміновы праект прадугледжвае сваім вынікам у перспектыве адраджэнне культуры супольных спеваў, яднанне людзей, зацікаўленых у захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі.



18 чэрвеня адбыўся выпускны “Спеўны сход” 2014–2015 году. Прыкладна паўтары сотні ўдзельнікаў на адкрытай пляцоўцы ў заднім дворыку Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі на Маркса, 12 спявалі найбольш улюбёныя песні і этна-класіку з рэпертуару гурта “Палац”. Дапамагаў у гэтым сам яго лідар Алег Хаменка.

Магчыма, адчуць абсалютна разняволеную і поўную энтузіязму атмасферу сходу вам дапамогуць здымкі Георгія Ліхтаровіча. Спяваць было лёгка: кожны прысутны меў на руках раздрукаваныя тэксты песняў.

Дарэчы, насуперак фармулёўцы “выпускны сход” у дачыненні да сустрэчы 18 чэрвеня, Алег Хаменка паабяцаў, што сустрэцца ў падобным фармаце будзе мажліва — і неаднойчы — ужо летам 2015 году.

Ініцыятарам спеўнага сходу ў ідэале хацелася бачыць у нашай краіне… спеўныя палі, якія калісьці прынеслі адраджэнне незалежных балтыйскіх краін.

Фота Георгія Ліхтаровіча

Каментаваць