Спрэчныя праблемы Берасцейскай уніі ў гісторыі народаў Рэчы Паспалітай

28 траўня Лятучы ўніверсітэт запрашае на лекцыю і дыскусію з удзелам украінскага гісторыка, прафесара Драгобыцкага ўніверсітэта імя Івана Франко (Львоўская вобласць) Леаніда Цімашэнкі.



Вядомы спецыяліст па гісторыі царквы XVI–XVIII стагоддзяў разважае на тэму “Спрэчныя праблемы Берасцейскай уніі ў гісторыі народаў Рэчы Паспалітай”. Пасля лекцыйнай часткі адбудзецца дыскусія, на якую запрошаныя беларускія эксперты. Вядоўца сустрэчы — кандыдат гістарычных навук Алег Дзярновіч (Інстытут гісторыі НАН Беларусі).

У канцы ХVI стагоддзя на тэрыторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (актуальныя землі Польшчы, Літвы, Беларусі і Украіны), адбылася знакавая гістарычная падзея, праявы і вынікі якой да сённяшняга дня адчувальныя ў розных сферах грамадскага, палітычнага, культурнага жыцця рэгіёну. Не дзівіць, што Берасцейская царкоўная ўнія 1596 года, гісторыя ўніяцкай царквы і яе асобных тэрытарыяльна-адміністрацыйных структур сталі аднымі з ключавых даследчыцкіх праблем у беларускай, украінскай, польскай гістарыяграфіях. І больш за тое — пытанне Берасцейскай уніі дагэтуль з’яўляецца прадметам вострых навуковых і пазанавуковых дыскусій.

Ці была Берасцейская ўнія інспіраваная знешнімі сіламі, ці стала вынікам трансфармацый самой царквы? Ці працягвала грэка-каталіцкая царква ўсходнехрысціянскую традыцыю? Як сучасная гістарычная навука пазначае тое, што сталася ў выніку сутыкнення двух культурна-рэлігійных светаў — заходнехрысціянскага і ўсходнехрысціянскага? Якія падставы ёсць для такіх інтэрпрэтацый?

Лекцыя прафесара Леаніда Цімашэнкі пачнецца 28 траўня а 18.30 у кавярні “Ложки” (Камсамольская, 34). Уваход вольны!

Свае пытанні арганізатарам вы можаце пакінуць на сайце: http://fly-uni.org/

Каментаваць