Новая песня «Gods Tower» на беларускай мове

"Gods Tower" выпусцілі новую  песню на роднай мове — "Srebra Pieruna". Гэта трэці  ў гісторыі гурта трэк па-беларускі. 

 

У 2014 годзе выйшла версія сваёй жа "People in the Swamp" ("Людзі на балоце"), а ў ліхія дзевяностыя на старабеларускай выконвалася "Praise Of Sun". Бліжэйшы выступ гурта пройдзе на фестывалі "Купальскае Кола".





 "Мы не часта выпускаем каверы, але мы зрабілі песню нашых украінскіх сяброў "Nokturnal Mortum" — "Perun's Celestial Silver". І, само сабою, мы тое-сёе змянілі ў песні, — адзначае гурт на сваёй афіцыйнай Facebook-старонцы. — Тэкст новай версіі стварыў наш калега Алесь Baisan Плотка. Раней песня была пра нешта далёкае, зараз яна атрымала актуальны сэнс. Мы не сталі змяняць мелодыку "Nokturnal Mortum", а выканалі іхнюю песню са сваім гукам. Гэта наш рэспект музыкам і падарунак слухачам! Некаторыя песні могуць жыць даўжэй, чым дваццаць гадоў. "Srebra Pieruna" — такая песня".

Абмеркаванне:

  • Солтан
  • 2016-06-09 22:19:01
Здаецца мне, што страцiла душу песня Gods Tower. Раней з больш дрэнным гукам iх творы пераносiлi мяне на некалькi тысячагоддзяу назад, чулася велiч маiх каранёу, маёй роднай зямлi. Ад сябе хачу пажадаць хлопцам поспехау на iх творчым шляху, ды не станавiцца на камерцыйную сцежку.

Каментаваць