Сталі вядомыя ўсе фіналісты «Еўрабачання»

У Вене ў чацвер, 21 мая, адбыўся другі паўфінал «Еўрабачання-2015».



Пасля яго сталі вядомыя ўсе 27 удзельнікаў фіналу песеннага конкурсу.
 
 
У другім паўфінале выступілі прадстаўнікі 17 краін, аднак больш за ўсё глядацкіх галасоў атрымалі канкурсанты з Літвы, Польшчы, Славеніі, Швецыі, Нарвегіі, Чарнагорыі, Кіпра, Азербайджана, Латвіі і Ізраіля.
 
 
Без адбораў у фінал традыцыйна выйшлі краіна-гаспадыня конкурсу — Аўстрыя, а таксама Вялікабрытанія, Нямеччына, Гішпанія, Францыя і Італія. Акрамя таго, сёлета ў ім упершыню возьме ўдзел Аўстралія.
 
 
Першы паўфінал міжнароднага музычнага конкурсу адбыўся 19 мая. Беларусы Юзары і Маймуна з кампазіцыяй Time паводле вынікаў галасавання тэлегледачоў і прафесійнага журы не патрапілі ў лік дзесяці фіналістаў.
 
 
З першага паўфіналу ў фінал адабраліся выканаўцы з Албаніі, Арменіі, Расіі, Румыніі, Вугоршчыны, Грэцыі, Эстоніі, Грузіі, Сербіі і Бельгіі.
 
 
Беларусь бярэ ўдзел у конкурсе «Еўрабачанні» з 2004 года. За 12 гадоў у фінале конкурсу прадстаўнікі Беларусі выступалі чатыры разы:
 
 
2006 год, Дзмітрый Калдун — 6-е месца;
 
2010 год, гурт «3 + 2» — 24-е месца;
 
2013 год, Алёна Ланская — 16-е месца;
 
2014 год, Тэа — 16-е месца.

Каментаваць