Stardust Circus запісалі «сталінскі» альбом

Глэм-рокеры Stardust Circus прэзентавалі на партале Ultra-Music.com свой дэбютны альбом «Monkeys of XXI». Па словах музыкаў, для альбома характэрныя не толькі эксперыменты з рознымі музычнымі стылямі і кірункамі, але і прынцыпова новая візуальная канцэпцыя групы.



«Monkeys of XXI»


Гэтым альбомам мы хацелі паказаць, што наша творчасць нашмат шырэй набіўшай аскому формулы «Sex, Drugs, Rock’n’Roll», — кажа гітарыст і заснавальнік групы Stevie Black. — Альбом пра жыццё вуліц, гвалт, беспарадкі, тыранію і цёмны бок Rock’n’Roll’a. Пры гэтым наш фірмовы драйв нікуды не дзеўся, а стаў больш злы, сэксуальны і востры. Таксама памянялася і наша візуальная частка. Натхненне мы чэрпалі ў 1930-х гадах СССР і ў таварыша Сталіна.

Музыкі лічаць, што, у  адрозненне ад мінулых запісаў, ім атрымалася лепш перадаць атмасферу  сваіх жывых выступаў. Альбом складаецца з 11 трэкаў, большасць з якіх ужо гучалі на канцэртах Stardust Circus.

Падчас запісу нам па розных чынніках прыйшлося змяніць тры студыі і двух гукарэжысёраў. У выніку мы задаволены кожным трэкам, у кожнай песні свая гісторыя і атмасфера. Звядзенне і майстарынг дыска вырабляліся ў Сіэтле, — кажа франтмэн калектыва Dave Loretti.

Адразу пасля выйсця альбома  гурт пачне падрыхтоўку да маштабнай прэзентацыі, якая адбудзецца 18 верасня ў клубе Re:Public.

Для нашага стылю візуальная частка вельмі важная, — кажа Stevie Black. — Вельмі доўга распрацоўвалі касцюмы, падлучылі велізарны натоўп людзей. Таму ўсё гэта хочацца паказаць не на пляцоўцы якога-небудзь маленькага клуба. Там гэта не будзе глядзецца. Мы плануем задзейнічаць экраны. Адзіная праблема, што ўсюды забаронена піратэхніка. Яна была забаронена ў «Рэактары», яна забаронена ў Re:Public, а ў нас на яе вялікі ўпор.

Запампаваць альбом «Monkeys of XXI» і прачытаць інтэрв'ю з музыкамі можна тут: http://ultra-music.com/news/13728

Каментаваць