“Стары Ольса” вяртае ў еўрапейскую мінуўшчыну

У сталічнай страўні “Камяніца прайшла прэзентацыя новага альбому “Дрыгула слыннага беларускага фольк-гурта “Стары Ольса. Шырокая публіка можа пазнаёміцца з новай праграмай калектыву ўжо 14 лютага ў вялікай канцэртнай залі “Мінск.



У сталічнай страўні “Камяніца прайшла прэзентацыя новага альбому “Дрыгула слыннага беларускага фольк-гурта “Стары Ольса. Шырокая публіка можа пазнаёміцца з новай праграмай калектыву ўжо 14 лютага ў вялікай канцэртнай залі “Мінск.



Альбом “Дрыгула зроблены па матывах “Полацкага сшытку — зборніка барочнай музыкі. Як адзначыў дудар Зміцер Сасноўскі, выданне альбома сталася магчымым дзякуючы Згуртаванню беларусаў свету “Бацькаўшчына, а таксама беларускай мецэнатцы з Амерыкі Ірэне Калядзе-Смірновай. Тыражаванне дыску ажыццявіла “Беларуская музычная альтэрнатыва.



“Вельмі моцна павялічыўся інструментарый нашага гурта, каб выканаць ранняе барока, — распавёў Зміцер Сасноўскі. — У папярэдніх праграмах мы выконвалі позні Рэнесанс, а за барочныя творы баяліся брацца, таму што барока — гэта для суперпрафесіяналаў, і выконваць яго вельмі цяжка. Але зараз мы набраліся нахабства і выканалі. Мы ўпершыню, насуперак крытыцы акадэмічных музыкаў, вырашылі не проста ўзяцца за барока, але выконваць яго на аўтэнтычных інструментах, і ў кожнай нашай кампазіцыі абгрунтавана, чаму там гучаць тыя ці іншыя інструменты. Да таго ж мы вырашылі зрабіць свайго ўзроўню аранжыроўкі, не падобныя на акадэмічныя, якія, паводле нашых апошніх даследаванняў, маглі прысутнічаць у той час.



Лютніст Ілля Кульбіцкі адзначыў, што ў гэтым альбоме ўпершыню выкарыстоўваліся інструменты, якія ніколі яшчэ не гучалі. “Гэта і трамбамарына (прататып кантрабаса), і рэбек, і цыстра, іншыя канструкцыі. Усе гэтыя інструменты існавалі ў часы барока, і ўсе гэтыя інструменты рабіліся спецыяльна пад гэты новы альбом, — падкрэсліў музыкант. Таксама ў альбоме ўпершыню гучыць і беларуская дуда так званага нямецкага тыпу, якая ўстанаўліваецца на плячы.



Што да зместу, то, як адзначыў Зміцер Сасноўскі, у альбоме ёсць танцы, якія не сустракаюцца нідзе, акрамя “Полацкага сшытку. “Напрыклад, танец “Дрыгула, па якім мы і назвалі гэты альбом. Польскія даследчыкі пішуць, што ён не сустракаецца ні ў польскіх, ні ў чэшскіх крыніцах — нідзе. Але па самой назве можна здагадацца, як яго таньчыць, — кажа лідэр “Старога Ольсы. — “Полацкі сшытак складаецца з чатырох частак, але мы выконваем свецкую, танцавальную музыку, якая мае альбо еўрапейскае паходжанне, але ў ёй зменена мелодыя, зменены ноты, і сыграна па-свойму, альбо гэта танец свайго паходжання, але запісаны так, што сягае на ўзровень заходнееўрапейскіх. То бок, гэта кангламерат самых папулярных мелодый.



Акрамя танцаў з “Полацкага сшытку ў альбом увайшлі камерныя творы Валянціна Бакфарка — лютніста і кампазітара венгерскага паходжання, які жыў у Вільні ў XVI стагоддзі, — аднаго з самых славутых віртуозаў-лютністаў эпохі Рэнесансу, стваральніка прынцыпова новай тэхнікі ігры на інструменце, заснаванай на выкарыстанні дасягненняў вакальнай поліфаніі.



Маюцца на дыску і творы Андрыяна ле Роя — французскага лютніста, кампазітара і выдаўца XVI стагоддзя. На вокладцы дыска выкарыстаны фрагменты выявы з беларускага касцельнага твору “Скокі смерці XVII стагоддзя, які захоўваецца ў музеі кляштара брэгітак у Гродна.



Што тычыцца канцэрта “Старога Ольсы 14 лютага, то ён ладзіцца ў межах грамадскай акцыі “Будзьма пры падтрымцы кампаніі “БелПІ (“Беларускае пітво) і страўні “Камяніца. Дарэчы, пасля прэзентацыі альбома “Дрыгула кампанія “БелПі прэзентавала для прысутных і пяць гатункаў свайго кароннага напою — “Крамбамбулі.


Каментаваць