Сучасныя адценні старажытнага інструмента

Кожны “Дударскі фэст для яго арганізітараў і ўдзельнікаў --своеасаблівы экзамен. Бо на яго канцэртах адбываецца знаёмства шматлікіх слухачоў са старажытнай культурай грання на дудах, якія маюць амаль усе народы Еўропы і Азіі.



Кожны “Дударскі фэст для яго арганізітараў і ўдзельнікаў --своеасаблівы экзамен. Бо на яго канцэртах адбываецца знаёмства шматлікіх слухачоў са старажытнай культурай грання на дудах, якія маюць амаль усе народы Еўропы і Азіі.

Гэтыя інструменты вядомыя пад рознымі назвамі, але аб’ядноўвае ўсіх аматараў грання шчырая адданасць шматвекавым музычным традыцыям свайго народу. Мо таму на “Дударскім фэсце часцяком гучаць не толькі беларускія, але і шатландскія дуды – хайленды, іспанскія гаіты і польскія козелы, а граюць на гэтых інстументах музыкі не толькі з Шатландыі, Іспаніі і Польшчы. Усім беларускім слухачам, напрыклад, прыйшлося да душы таленавітае выкананне японскага музыкі Ютакі Бана, які з балгарскай дудой зрабіў своеасаблівы фурор на мінулым “Дударскім фэсце...

Як і ў мінулыя гады, “Дударскі фэст-2009 яго стваральнікі і ўдзельнікі пастараліся напоўніць музычнымі адкрыццямі, дапамагаючы адрадзіць традыцыю айчыннай беларускай дуды, якая ў мінулым шырока выкарыстоўвалася як ў побытавым ужытку, так і на дзяржаўных святах і падчас баявых дзеянняў. Як падкрэсліў на прэс-канферэнцыі лідэр гурта сярэдневечнай музыкі “Стары Ольса Зміцер Сасноўскі, сёлетні “Дударскі фэст быў праведзены пад знакам “Полацкага сшытка.

Сапраўды, на пачатку фэста, пасля аўтараскіх кампазіцый гурта “Кашлаты Вох, беларускамоўных апрацовак ірландскага фальклору ў выкананні гуртоў“Келіх кола і “Ceilidh Ceol, якіх ачольваў музыка гурта “Стары Ольса Алесь Чумакоў, загучалі апрацоўкі з “Полацкага сшытка. З гэтым рэпертуарам да аматараў музычнай мінуўшчыны выйшаў на канцэртную сцэну сталічнага клуба “Рэактар гурт “Разалія пад кіраўніцтвам Аксаны Касьцян. Трэба адзначыць, што ўдзельніцы “Разаліі за час існавання гурта значна выраслі выканаўча, прафесійна. Што адбілася і на музыцы гурта, якая стала больш насычанай, і, у той жа час, больш вытанчанай, жаноцкай. Вялікая заслуга ў тым, што гурт “Разалія прагрэсіруе бачыцца ў таленце Аксаны, якая змагла кансалідаваць увесь калектыў, сама з’яўляецца прыкладам універсалізму. Аксана па-майстэрску грае на дудзе, шалмеі, дудках, пры тым асвоіла тэхніку выканання на парных дудках. Трэба адзначыць, што слухачы віталі маладых дзяўчатак з “Разаліі амаль так імпэтна, як і самых знакамітых хэдлайнераў гэтага фэсту, выступы якія чакаліся наперадзе.

За “Разаліяй тэму “Полацкага сшытка працягнулі ветэраны айчыннай медыевальнай сцэны Беларусі гурт “Стары Ольса. Гучалі кампазіцыі з новага альбома гурта “Дрыгула, які быў створаны паводле матэрыялу гэтага музычнага помніка. Спецыяльна на гэты канцэрт з вайковай часткі быў адпушчаны ў кароткатэрміновае звальненне барабаншчык гурта Сяргей Тапчэўскі, якога слухачы віталі і ў якасці шарагоўца Беларускай Арміі. Гэтая акалічнасць надала сэту “Старога Ольсы большай дынамікі і маладога імпэту. Бо гучалі не толькі танцавальныя пьесы, але і знакамітыя песні гурта вайсковай тэматыкі. Асаблівую ўдзячнасць публікі выклікала выкананне знакамітымі музыкамі “Аршанскай бітвы і іншых гітоў “Старога Ольсы. Лідэр “Старога Ольсы, які сумяшчаў у адной асобе ролю вядучага імпрэзы і музыкі-дудара, прадэмантраваў магутнае гучанне шатландскага хайленда. Гэта ўжо традыцыя фэста – гранне на гэтым цудоўным інструменце, які мае самую развітую ў свеце школу выканання і дасканалаую традыцыю вырабу. Таксама ў выкананні Змітра гучала і нямецкая разнавіднасць дуды – дудальзак. Усе гэтыя інструменты, у тым ліку і шантландскія хайленды, па словах музыкі, мелі хаджэнне на тэрыторыі нашых зямель. Ёсць звесткі, што ў раёне Слуцка кампактна пражывала калонія выхадцаў з Шантландыі, якіх мясцовыя жыхары звалі “шкотамі. Ну, а дзе шантандзец, там і ягоны ўлюбёны інструмент – хайленд!

Адной з асаблівасьцяў “Дударскага фэсту-2009 яго арганізатары абвесцілі тое, што ў гэтым годзе слухачы змогуць пазнаёміцца з будучым беларускай дуды: пачуць як гучыць гэты інструмент ў “металічным рок-гурце. Дзеля справядлівасці заўважу, што гэта ідэя не новая, але дуда у складзе рок-гуртоў раней выкарыстоўвалася фрагментарна. Напыклад, у музыцы маладога гурта ESPRIT, якія прапанавалі свае каверы і песні ў суправаджэнні шатландскай і беларускай дуд.

У выпадку з гуртом “Litvintroll, які на гэтым канцэрце прэзентаваў свой дэбютны альбом “Rock-&-Troll, гук дуды, узмоцнены праз мікрафон, стаў асноўным саліруючым інструментам разам з сола-гітарай. Гэта запатрабавала ад дудароў Андруся Апановіча і Паўла Верабейчыкава віртуознага валодання старажытнымі інструментамі, своеасаблівага артыстызму і... моцнага здароўя. Слухачы с задавальненнем успомнілі старыя гіты гурта “Litvintroll -- “Пахне чабор, “Лысы верабей, новыя кампазыцыі – “Rock-&-Troll, “Змрочнасць, фолк-апрацоўку “Дуброва і іншыя музычныя тэмы новага альбома. Трэба адзначыць, што выступ гурта “Litvintroll – быў дакладна прадуманым крокам арганізатараў. Бо сустрэцца з такімі моцнымі па гучанню і прафесіяналізму музыкамі хочацца яшчэ і яшчэ! Мо таму слухачы набылі дыскаў гурта “Litvintroll столькі, што ўвесь папярэдні наклад быў раскуплены імгненна!

Але адна справа граць у памяшканні, зусім іншая – на вольным паветры! Яшчэ ў спракавечныя часы існаваў іспыт для дудароў – каб пацвердзіць статус, пачынаючы музыка павінен быў адыграць дзеве гадзіны на свежым паветры. І калі інструмент не фальшывіў, то іспыт на дудара лічыўся паспяховым. Добрая традыцыя! Вось яе ў больш тэатралізаваным і менш экстрэмальным варыянце вырашылі адрадзіць арганізатары “Дударскага фэсту, калі запрасілі музыкаў і слухачоў ў музейны комплекс у знакамітыя на ўсю краіну Дудуткі. Там сваё выканаўчае майстэрства і новыя напрацоўкі ў галіне вырабу інструментаў прадэмантравалаі такія выканаўцы і майстры, як Тодар Кашкурэвіч, Дзяніс Сухі, Алесь Сурба, гурты “Стары Ольса, “Testamentum terrae, “Сахор, “Гальярда, “Крэва, “Келіх кола, “Філ, “Яварына, “Біфолк, Усе дні фэсту ў скокі запрашаў, вучыў беларускім і еўрапейкім старажытным танцам ўсіх ахвотных гурт “Гістрыён, можна было пакаштаваць смачныя беларускія стравы і напоі, набыць адметныя сувеніры. Старажытныя гукі дуды, разнастайныя цікавыя музейныя экспанаты, скокі пад цудоўныя рытмы – усё гэта стварала адпаведны настрой тым, хто трапіў у гэты арыгінальны беларускі музей, хто стаў наведвальнікам імпрэз “Дударскага фэста.

 

Каментаваць