Свабода, якая яднае

Рок-фэст «Be Free» сёлета пройдзе 22–23 жніўня ў Чарнігаве. Яго арганізатары — Беларуская музычная альтэрнатыва, Ініцыятыва «Студфармат» і Еўрапейскае радыё для Беларусі — запрасілі на фестываль 20 маладых і вядомых гуртоў з Беларусі, Украіны, Польшчы і Францыі.

Мэта фестывалю — аб’яднаць лепшыя рок-праекты і публіку суседніх краін ідэяй свабоды творчасці і самавыяўлення, а таксама прыцягнуць увагу да сучаснай рок-сцэны Беларусі.

Рок-фэст «Be Free» сёлета пройдзе 22–23 жніўня ў Чарнігаве. Яго арганізатары — Беларуская музычная альтэрнатыва, Ініцыятыва «Студфармат» і Еўрапейскае радыё для Беларусі — запрасілі на фестываль 20 маладых і вядомых гуртоў з Беларусі, Украіны, Польшчы і Францыі.

Мэта фестывалю — аб’яднаць лепшыя рок-праекты і публіку суседніх краін ідэяй свабоды творчасці і самавыяўлення, а таксама прыцягнуць увагу да сучаснай рок-сцэны Беларусі.

Пляцоўкай для фестывалю выбрана маляўнічая мясціна між Цэнтральным гарадскім паркам культуры і адпачынку і турыстычным комплексам, у які ўваходзяць гатэлі «Бранск», «Прафсаюзны» і «Прыдзеснянская». Менавіта там на беразе Дзясны на працягу двух дзён будуць праходзіць канцэрты. Фестываль не патрабуе ад гледачоў ніякіх выдаткаў, а непадалёку ад сцэны для іншагародніх будзе арганізавана пляцоўка для пражывання ў намётах.

Украіна абрана месцам для сустрэчы прыхільнікаў музычных ініцыятыў рэгіёнаў не выпадкова: грамадзянам з Літвы ці Польшчы для паездкі ў гэтую краіну не патрэбна віза. Паколькі Чарнігаў побач з мяжой Беларусі і Расіі, то гэта прывабіць болей гледачоў. Між іншым, арганізаваць open-air на Украіне значна прасцей, чым у Беларусі.

Хэдлайнерамі гэтага года стануць гурты «Ляпис Трубецкой» (Беларусь) і «Воплі Відаплясава» (Украіна), да якіх далучацца госці з Польшчы («Zero–85») і Францыі («Vladivostok»), а таксама шэраг моладзевых і вядомых гуртоў з Беларусі: «B:N», «Zatochka», «Tarpach», «Partyzon», «Pomidor/OFF», «LitvinTroll», «Imprudence», «ULIS» і іншыя. Спіс штодня дапаўняецца, і неўзабаве да складу ўдзельнікаў далучацца вядомыя ўкраінскія выканаўцы.

Чарнігаў стаў трэцім горадам, дзе адбываецца «Be Free». Папярэднія фэсты праходзілі ў Луцку і Львове. Сярод іншых у ім прымалі ўдзел такія гурты, як «Гайдамакі», «Тартак» (Украіна), «Neuro Dubel», «Крама» (Беларусь), «Metanoia» (Польшча). Колькасць гледачоў фестывалю дасягала 10 тысяч.

Падтрымліваюць фестываль Чарнігаўскі рок-клуб і Чарнігаўскі грамадзянскі камітэт абароны правоў чалавека, апекуе мерапрыемства таксама і мэрыя горада.

Кантакты для ўсіх жадаючых прыняць удзел у фестывалі:
---------------------------------------------
Сайт http://festsvabody.org

LiveJournal http://fest_svabody.livejournal.com

Vkontakte http://vkontakte.ru/club10165314

Myspace http://myspace.com

e-mail: fest.svabody@gmail.com

Т'элефоны

У Беларусі: +375 29 6490888 (Віталь Супрановіч)

Ва Украіне: + 380 63 789 68 99 (Аляксей Лукашевіч)

+380 95 408 05 60 (Аляксандр Жалязноў)

У Польшчы: +48 516 58 88 63 (Марыя Садоўская)

+48 694 716 184 (Слава Корань)
-----------------------------------------------

МЕРКАВАННІ БЫЛЫХ УДЗЕЛЬНІКАЎ «BE FREE»

Сяргей Міхалок, гурт «Ляпис Трубецкой»


— Упэўнены, што можна быць абсалютна вольным чалавекам пры любым таталітарным рэжыме і абсалютна залежным пры самай развітой дэмакратыі. Для мяне воля — гэта, у першую чаргу, адсутнасць залежнасці. Залежнасці могуць быць самыя розныя: алкаголь, наркотыкі, дарагія аўтамабілі, сяброўства з магутнымі асобамі ў свеце, якія табе не цікавы, але «могуць спатрэбіцца», — я ад гэтага ўсяго сумленна адмаўляюся. І, вядома, воля немагчыма без ведаў. «Perfice te» — «удасканальвай сябе» — вось лозунг продкаў. Чым больш ты ведаеш, тым лягчэй можаш дамагчыся поўнай незалежнасці. Невуцтва — добраахвотнае рабства, а веды — моц і воля.

Слава Корень, лідар рок-гурта «ULIS»

— Для мяне вельмі важна, што ў назве фестывалю ёсць слова «Свабода». Свабода — гэта пазбаўленне ад уласных комплексаў, такіх, як прага ўлады, хцівасць, страх, абыякавасць, нянавісць… Быць вольным можна толькі тады, калі любоў да навакольнага свету, спачуванне, пачуццё роўнасці і ўсясветнай справядлівасці будзе перабольшваць у цябе, і тады ніякая фізічная несвабода цябе не паставіць на калені.

Алег Скрыпка, «Воплі Відаплясава»

— Рок-музыка вельмі шчыльна звязана з усведамленнем свабоды. Я лічу, што «Be Free» — някепскі слоган для рок-фестываля, тым болей, што правільна расстаўлены акцэнты, што гэты фестываль проста за свабоду — за свабоду думкі, перамяшчэнняў, свабоду спяваць ці проста мець стасункі. Тут не можа быць ніякага супраціву.

Гурт «Vladivostok», Францыя

— Мы вельмі рады прадстаўленай магчымасці выступаць ва Усходняй Еўропе, бо гэта вельмі адрозніваецца ад таго, да чаго мы прызвычаіліся ў Францыі. У мінулым годзе мы ўжо выступалі на «Be Free» ў Львове, і былі ў захапленні ад фестывалю. Да сустрэчы на нашым канцэрце!
 

Каментаваць