Свабодныя самыя — вязні свабоды

Словы, якія сталі назвай гэтага артыкула, напісаны народным паэтам Беларусі Рыгорам Барадуліным спецыяльна да гэтай падзеі некалькі тыдняў таму, а пачну я з фразы не менш знакамітага паэта і таксама народнага па сутнасці (у афіцыйных паперах ён толькі заслужаны дзеяч мастацтваў) Генадзя Бураўкіна: “Мы прыязджаем сюды для таго, каб вучыцца ў Быкава.

(Прэмію атрымаў Алесь Белакоз)



Словы, якія сталі назвай гэтага артыкула, напісаны народным паэтам Беларусі Рыгорам Барадуліным спецыяльна да гэтай падзеі некалькі тыдняў таму, а пачну я з фразы не менш знакамітага паэта і таксама народнага па сутнасці (у афіцыйных паперах ён толькі заслужаны дзеяч мастацтваў) Генадзя Бураўкіна: “Мы прыязджаем сюды для таго, каб вучыцца ў Быкава.

(Прэмію атрымаў Алесь Белакоз)


Адбываецца такая вучоба ўжо пяты раз, і — як сказалі б у недалёкія часы — “гэта стала сапраўднай падзеяй. Маецца на ўвазе чарговае ўручэнне прэміі імя Васіля Быкава “За свабоду думкі. У назве — адказ на пытанне пра тое, у чым сутнасць вучобы. Як слушна падмеціў Генадзь Мікалаевіч Бураўкін, у Быкава трэба вучыцца свабодна думаць.

Сёлета рух “За свабоду вырашыў, што так думаюць Алесь Белакоз (краязнаўца, стваральнік і шматгадовы дырэктар незвычайнага этнаграфічна-краязнаўчага музея ў вёсцы Гудзевічы (Мастоўскі раён Гродзенскай вобласці), настаўнік беларускай мовы) і музыка Лявон Вольскі. Апошняга зараз усе ведаюць як лідара гурта “Крамбамбуля, але кожны мае на ўвазе стварэнне легендарнага “N.R.M.

Адразу расчарую тых, хто паспяшаўся злавіць аўтара на памылцы. Усе добра ведаюць, што названы вышэй рух толькі ўручае свае прэміі, а называе лаўрэатаў журы, створанае з пераможцаў былых гадоў. Штогод іх колькасць расце, і пакуль гэта магчыма, я з задавальненнем назаву кожнага — народны паэт Рыгор Барадулін, вядомы пісьменнік Уладзімір Арлоў, палітык Павал Севярынец, мастак Алесь Пушкін, краязнаўца, заснавальніца цудоўнай карціннай галерэі і арганізатар легендарных мастацкіх пленэраў Ада Райчонак і былы палітвязень, стаўшы палітыкам паэт Уладзімір Някляеў.

Валянціна Быкава, сястра Васіля Быкава
 


Нагадаю, што прэмія «За свабоду думкі» была заснаваная рухам «За Свабоду» на ўзор прэміі «За свабоду» імя Сахарава, якой у 2006 годзе Еўрапарламентам быў узнагароджаны Аляксандр Мілінкевіч. Цырымонія, як звычайна, больш нагадвае сяброўскую імпрэзу, праходзіць у вёсцы Бычкі Ушацкага раёна Віцебскай вобласці, дзе 19 чэрвеня 1924 года і нарадзіўся адзін з самых галоўных беларускіх вальнадумцаў XX стагоддзя пісьменнік Васіль Быкаў.

Пасля падобнага пафасу вельмі цяжка казаць пра лыжку дзёгцю, але без гэтага ніяк не абысціся. Як і многіх, мяне вельмі ўзрушылі словы кіраўніка Віцебскай арганізацыі ТБМ Іосіфа Навумчыка пра тое, што расійскія журналісты, што пабывалі ў доме-музеі Васіля Быкава, вельмі здзіўляліся адносінамі нашай дзяржавы да свайго славутага сына. І з імі вельмі цяжка не пагадзіцца, бо, на мой погляд, для сапраўднага ўшанавання памяці чалавека мала назваць яго прозвішчам школьную піянерскую дружыну... У гэтай справе трэба не звычайная для нашых часоў “паказуха, а шчырасць.

І не толькі з боку ўладаў. У сваім выступе І. Навумчык расказаў пра пачатак падрыхтоўкі да 90-годдзя Васіля Быкава. Вельмі прыемна, што да падзеі (рэдкае выключэнне) паважаныя людзі пачынаюць рыхтавацца за два гады да “часу X, але не менш прыемна будзе ўбачыць і канкрэтныя вынікі.

Скончыць жа гэтыя кароткія нататкі хацелася б радкамі з яшчэ аднаго верша, які напісаў паэт (а не толькі бацька палітвязня) Кастусь Севярынец:

“Бо ў мілосці
Ці ў бядзе,
Праз гады
І стому,
Ёсць Дарога,
Што вядзе
З дому і дадому.

Каментаваць