Свята малдаўскай культуры ў цэнтры Мінска (фотарэпартаж)

Мінск працягвае добрую традыцыю правядзення святаў прадстаўнікоў розных нацыянальнасцяў, якія жывуць у нашай краіне. Сёння ў цэнтры сталіцы на тэрыторыі Верхняга горада на плошчы Свабоды ўпершыню праходзіць Свята малдаўскай культуры ў рамках фэсту нацыянальных культур, які стартаваў у жніўні.
Прадстаўнікі малдаўскай дыяспары ў нацыянальных касцюмах

Прадстаўнікі малдаўскай дыяспары ў нацыянальных касцюмах


У канцэртнай праграме бяруць удзел: вакальна-танцавальная група «Плай», танцавальны ансамбль «Букурыя», танцавальны дуэт «Прыеценія», салісты Рэспубліканскай грамадскай арганізацыі «Абшчына малдаван».

Выступ прадстаўніка пасольства Малдовы ў РБ і арганізатараў свята


Таксама на свяце госцяў чакае выстава малдаўскіх ручнікоў і выстава карцін Васіля Сяменюка, можна ўбачыць вышытыя абразы Марыі Васілеўскай, набыць сувенірную прадукцыю. Акрамя таго, можна было прыняць удзел у майстар-класах па танцах, вырабу сувеніраў, ёсць выдатная магчымасць пазнаёміцца з нацыянальным малдаўскім святам «Марцішор» і стравамі малдаўскай кухні.

Канцэртная праграма

Канцэртная праграма


Канцэртная праграма — з 14.30 да 17.30. Пакаштаваць стравы малдаўскай кухні можна з 12.00 да 22.00.

Арганізатарамі свята выступілі Мінгарвыканкам, Рэспубліканская грамадская арганізацыя «Абшчына малдаван», Пасольства Рэспублікі Малдова ў Рэспубліцы Беларусь, Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур. Са з'яўленнем дзяржаўных межаў паміж былымі саюзнымі рэспублікамі каля 5 тысяч выхадцаў з Малдовы апынуліся грамадзянамі Беларусі.

Выступае Антаніна Валько, старшыня рэспубліканскай грамадскай арганізацыі «Абшчына малдаван»

Выступае Антаніна Валько, старшыня рэспубліканскай грамадскай арганізацыі «Абшчына малдаван»


А наперадзе чакаюць святы культуры Ізраілю і Азербайджана.


Раней адбылося:

Свята польскай культуры ў цэнтры Мінска


Танцы з веерамі пад гукі барабана (фотарэпартаж)


Ой, не буду горювати — буду танцювати!


Гамарджоба, Тбілісоба! (фотарэпартаж)







Каментаваць