Свята легенды

24 лістапада а 17 гадзіне ў клубе “Рэактар (вул. Харужай, 29) сваё 60-годдзе святкуе Генадзь Старыкаў.

Маладое пакаленне, пэўна, не вельмі добра ведае лёс гэтай легенды беларускай эстрады, кампазітара і гітарыста. З ім пачыналіся першыя біт-фестывалі  1960-х у СССР і гурт “Алгарытмы, потым “Верасы, потым першае ў Мінску музыкальнае шоў “Парадыз у кінатэатры “Масква, “Стар-клуб з рэгулярнымі вечарынамі па серадах, на якіх прафесійна вырасла шмат больш маладых музыкаў.

Таму ў “Рэактары ў атмасферы блюз-рок-джаза наведвальнікаў чакае чатыры гадзіны выключнай жывой музыкі і лепшыя выканаўцы ў названых напрамках у Беларусі. Пералік можна ўявіць сябе своеасаблівым залам славы айчыннай эстрады: Уладзімір Угольнік, “Крама, “White Night Blues Юрыя Несцярэнкі, “Мадэра хард блюз, экс-пясняр Уладзімір Ткачэнка.

Набыццё білетаў: 295 92 96, (8 029) 5577200, (8 029) 3355118

Каментаваць