«Святыя дзяды, завём вас...»

«Пад Дзядамі народ разумеў усіх мёртвых продкаў ці іх душы незалежна ад полу і ўзросту. У продках народ бачыў свае карані. Таму з такой стараннасцю дбаў ён пра падрыхтоўку да Дзядоў, абмяжоўваючы сябе ў штодзённым побыце і адкладваючы ўсё лепшае на «прыход продкаў». Таму з такой глыбокай пашанай праводзіў гэты абрад, прызнаючы яго нароўні з нядзельнымі і святочнымі днямі».



«Пад Дзядамі народ разумеў усіх мёртвых продкаў ці іх душы незалежна ад полу і ўзросту. У продках народ бачыў свае карані. Таму з такой стараннасцю дбаў ён пра падрыхтоўку да Дзядоў, абмяжоўваючы сябе ў штодзённым побыце і адкладваючы ўсё лепшае на «прыход продкаў». Таму з такой глыбокай пашанай праводзіў гэты абрад, прызнаючы яго нароўні з нядзельнымі і святочнымі днямі».

Менавіта так вызначаў сутнасць Дзядоў археолаг, гісторык і краязнавец Генрых Татур яшчэ ў ХІХ стагоддзі. У часы аднаўлення незалежнасці намаганнямі дэмакратычнай грамадскасці Дзяды сталі дзяржаўным святам. З таго часу яно адзначаецца шэсцем у Курапаты, масавым наведваннем могілак, а таксама адпаведнымі культурнымі імпрэзамі.

Сёлета адной з такіх дзеяў, прысвечаных Дзядам, мусіць стаць V міжнародны фолк-фэст «Таўкачыкі» на Дзяды, альбо Halloween па-беларуску», які плануецца правесці 3 лістапада на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Па задуме — гэта містычны тэатралізаваны канцэрт паводле паэмы Адама Міцкевіча «Дзяды» і народнага абраду ўшанавання продкаў уключае ў сваю праграму шмат цікавых сюрпрызаў і сцэнічных навацый. Пра тое, што нас чакае на купалаўскай сцэне, расказаў ініцыятар фэсту і нязменны мастацкі кіраўнік «Таўкачыкаў» Юрый Выдронак.

— Цяпер на Хэлоуін у нашым горадзе праводзяцца шмат музычных вячорак-тусовак. Але гэта хутчэй малпаванне чужых традыцый. Наша ідэя ў тым, каб наблізіць гэта свята да нашых традыцый, зрабіць яго лепшым. Дзеля того я са сваімі сябрам выправіўся ў фальклорную экспедыцыю па вывучэнню гэтага абраду. Вынікам яе стала запрашэнне народных спявачак з гурту «Глыбокія крыніцы», якія выканаюць абрад Дзяды так, як тое рабілі іх продкі на працягу сотняў гадоў. Адбывацца ўсё будзе ў рэчышчы старажытнай абраднасці: са спевамі, малітвамі да Дзядоў і адпаведным святу антуражам. Але не толькі аўтэнтычныя выканаўцы будуць удзельнічаць у пастаноўцы, мы запрасілі і прафесійных артыстаў тэатра «Інжэст» пад кіраўніцтвам В. Іназемцава, удзельнікаў вядомых фолк-гуртоў «Альтанка», «Дзівасіл», «Нагуаль». Міжнародны статус фэсту падтрымаюць польскія выканаўцы з «Zespola polskiego» — зорак польскай фолк-сцэны. На фэсце, таксама, выступіць і мой гурт «UR’IA.

Упэўнены, тыя, хто наведае фэст «Таўкачыкі» на Дзяды, альбо Halloween па-беларуску», заўважаць і арыгінальнасць яго дэкарацый. Яны ствараюцца паводле знаходак нашай экспедыцыі — фотаздымкаў старажытных драўляных саркафагаў з розных куткоў Беларусі. Старажытная сімволіка Дзядоў надасць праграме крыху больш страху, але і зробіць яе яшчэ цікавейшай.

Каментаваць