Святло кіргізскага стэпу

Галоўны герой кіргізскай стужкі «Свет-акэ» — добры электрык, які крадзе для аднавяскоўцаў святло. Бедныя людзі не здольныя заплаціць, таму электрык дапамагае ім з гэтай праблемай.

У Кіргізіі 2005 год — наконадні скідвання Аскара Акаева. Краіна бунтуе, праз вёску едуць цяжкавікі з дэманстрантамі. А новыя гаспадары жыцця пнуцца ў дэпутаты, каб лавіць рыбку ў мутнай вадзе. Няўрымслівы герой, які прагне дапамагаць людзям ды марыць пабудаваць ветравую электрастанцыю, трапляе ў цэнтр падзей.

Некалькі гадоў таму Жан-Люк Гадар заявіў, што няма сёння кінематографу, акрамя кіргізскага. Заснавальнік новай хвалі ў высокіх ацэнках не памыляўся. Краіна, што не сыходзіць з экранаў тэлевізараў праз рэвалюцыі, закалоты і беднасць, стварае шэдэўры, да якіх іншым вельмі далёка.

«Свет-акэ» — гэта магія кіргізскага стэпу, простая і празрыстая. Пясок, вецер, жанчыны ў хустках, вясковыя хаты, ганаровая юрта. Кіргізскае свята на конях, пахаванне і пыл. Фільм — не экзатызмы, выстаўленыя на продаж. Не эксплуатацыя сацыяльных тэмаў, хаця ў Кіргізіі іх удосталь. Карціна — само жыццё, прасякнутае спачуваннем і дабрынёю.

У гэтым жыцці — сямейныя клопаты, праца, вясёлыя банкетаванні, турботы. Аўтары не баяцца казаць, што з вёскі на заробкі людзі ўцякаюць у Расію і Казахстан, зямля дастаецца махлярам, пануе беднасць. Але фільм заліты святлом. Краіна прасякнутая вітальнай энергіяй, а кіргізская дэмакратыя, што яшчэ памыляецца ды паддаецца на хітрыкі прайдзісветаў, — зусім не пусты гук.

Няхітрая гісторыя добрага чалавека, якога сыграў сам рэжысёр, вырастае да міфалагічных абагульненняў без усялякіх да гэтага намаганняў.

Вее вольны вецер, дзе хоча. Жалезны вятрак ажывае. У хаты ідзе святло.

--------------------------------------------------------------

Даведка

Свет-акэ (Выкрадальнік святла)
Кыргызстан — Францыя — Германія — Нідэрланды, 2010, каляровы, 80 хв.
Рэжысёр: Актан Арым Кубат
Аўтары сцэнару: Актан Арым Кубат, Таліп Ібраімаў
Аператар: Хасан Кыдыраліеў
Кампазітар: Андрэ Маціяс
Ролі выконваюць: Актан Арым Кубат, Талайкан Абазава, Аскат Сулайманаў, Асан Аманаў, Станбек Тайчубаеў

Каментаваць